Зеленая жатва. В ОАО «Ярево-агро» завершают уборку трав первого укоса

Сельское хозяйство

Завяршаюць першы ўкос

Аб’ём работ на нарыхтоўцы кармоў у ААТ «Ярэва-агра» значна меншы, чым на іншых сельгаспрадпрыемствах раёна. Але ў гаспадарцы значна менш і механізатараў, тэхнікі. Яна далёка не новая, таму здараюцца паломкі. Хлебаробы ж прыкладваюць максімум намаганняў, каб з даведзеным заданнем па ўборцы траў першага ўкосу, закладцы сенажу справіцца ў найкарацейшыя тэрміны.

Механізатары Іосіф Барташэвіч на трактары з 9-метровай касілкай і Славамір Вілейта — з ротарнай выяз­джаюць у поле ў 5 гадзін. А ў самы сонцапёк адпачываюць, потым аглядваюць замацаваныя за імі агрэгаты, рамантуюць іх і вечарам зноў уключаюцца ў работу.

Аляксандр Гінько на КВК-10 падбірае і здрабняе правяленую масу

У пачатку сенакашэння правяленую траву падбіралі і здрабнялі два КВК-10. Цяпер, калі першы ўкос у гаспадарцы завяршаецца, шчыруе адзін Аляксандр Гінько. У Ярэва ён пераехаў у пачатку бягучага года з Груздава. Работай маладога механізатара ў гаспадарцы задаволеныя.

Рабочых рук у нас не хапае, — гаварыла галоўны аграном ААТ «Ярэва-агра» Ларыса Шастаковіч. — Мясцовыя механізатары-ветэраны пайшлі на заслужаны адпачынак, а сваіх маладых мала. Таму радыя прыезджым. З Груздава да нас перабраўся і Юрый Курачонак. Таксама адказны, старанны. Ён у асноўным «хімічыць» пасевы яравога рапсу, кукурузы, падкормлівае іх. Некалькі дзён дапамагаў і на адвозцы зялёнай масы з поля да сянажнай траншэі, працаваў з граблямі. Цяпер скошаную масу валкуе Юрый Шэрко. Сёлета механізатару даверылі новы «Беларус-82.1». За дзень на ім зграбае травы на 30 гектарах.

Юрый Шэрко валкуе травы

У панядзелак пасля абеду ўборку траў завяршылі каля Норкавіч і пераехалі ў Мольдзевічы. Тут жа ля мясцовай фермы закладвалі і сянажную траншэю. На транспарціроўцы зялёнай масы былі задзейнічаны мясцовыя Юрый Шукель, Генадзій Шырэй і Павел Аўсеенка. Павел — майстар вытворчага навучання Пастаўскага дзяржкаледжа, родам з Наваполацка. Закончыў Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж і па размеркаванні прыехаў у Паставы. На перыяд корманарыхтоўкі сеў на трактар і дапамагае ярэўцам. Трамбоўкай сянажнай масы займаецца Павел Тарасевіч.

На адвозцы «зялёнкі» рупяцца Юрый Шукель, Павел Аўсеенка і Генадзій Шырэй

Сёння слупок тэрмометра не падымаецца вышэй за 25 градусаў, і гэта радуе. Лягчэй дыхаецца, — гаварылі механізатары. — Пры 35-ці цяпла працавалі, нібы ў пекле. А выйсця не было: разумелі, што травы трэба ўбраць у спрыяльныя тэрміны. Прайшлі дажджы, і на ўчастках, дзе касілі раней, ужо адрастае трава другога ўкосу.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Зеленая жатва. В ОАО «Новоселки-Лучай» растет запас кормов
Каждый день заместитель главного ветврача Дарья Мурзенок контролирует качество сенажной массы
Молодёжи есть чему поучиться у Валентины Котович из ОАО «Знамя Победы-агро»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.