Жара и проливной дождь мешали работать механизаторам льнозавода

Сельское хозяйство

Знішчалі ноччу льняную блошку

Калі слупок тэрмометра днём падымаўся да 35 градусаў, ва­ро­ты на прахадной ільнозавода адчыняліся ў тры гадзіны. Менавіта ў гэты час механізатары адпраўляліся на хімпраполку і падкормку пасеваў ільну. А яны сёлета размешчаны каля Рамашкавіч, Сергаў, Шчотак, Пятраг нашага раёна і ля Відзаў — Браслаўскага. Першыя гектары засеялі ў сярэдзіне красавіка, а потым з-за моцных дажджоў работы спыніліся надоўга. Апошнія засявалі 10 чэрвеня. План пасеву выканаць не ўдалося.

З-за неспрыяльнага над­вор’я складана разлічваць на добры ўраджай, — гаварыў дырэктар прадпрыемства Іван Машлякевіч. — Рост прытармазіла засуха, але калі пайшоў дождж — лён падцягнуўся. Учора прывезлі па некалькі пучкоў з розных палёў. Тое, што пасеялі, імкнёмся дагледзець.

Механізатары Ігар Аношка, Віктар Ганчар, Сяргей Студзянкоў, Іван Загурскі, Грыгорый Трушкін, Аляксандр Аліноўскі, Канстанцін Шэршань перад выездам у поле

З-за неймавернай спёкі, якая стаяла ў сярэдзіне чэрвеня, механізатарам на працягу дня вытрымаць у кабіне трактара было вельмі цяжка. А пасевы магло заглушыць пустазелле ці пашкодзіць ільняная блошка. Таму было вырашана выязджаць у поле ў тры раніцы. Працавалі да абеду. Калі пахаладнела, графік падкарэкціравалі, і цяпер рабочы дзень пачынаецца ў 7 гадзін. Перад выездам у поле механізатары бяруць з сабой патрэбныя прэпараты, расклад, на якім полі і колькі іх уносіць, і вадзіцель Пётр Руткоўскі дастаўляе іх да месца.

Іван Загурскі, Сяргей Сту­дзянкоў, Аляксандр Аліноўскі вырошчваннем паўночнага шоўку займаюцца больш чым па 10 гадоў. Добра ведаюць нормы ўнясення ўдабрэнняў і хімпрэпаратаў. Свой вопыт перадаюць маладзейшым.

Лён — культура працаёмкая, — гаварылі механізатары. — Не тое, што зерневыя. Поле пад сяўбу рыхтуем з восені. Вясной глебу апрацоўваем і загортваем у яе льносемя. Калі абыдзе, без прамаруджвання прыступаем да хімпраполкі. Ад кожнага віду пустазелля паэтапна ўносім адпаведныя хімікаты. Пакуль пач­нецца церабленне, па адным полі даводзіцца паездзіць 4-5 разоў.

У сераду, аформіўшы пуцёўкі, Ігар Аношка, Віктар Ганчар, Сяргей Студзянкоў, Іван Загурскі, Грыгорый Трушкін, Аляксандр Аліноўскі, Канстанцін Шэршань, затрымаліся на прыступках адміністрацыйнага будынка завода, каб абмеркаваць папярэдні дзень, ацаніць якасць ільну, які вырас на браслаўскіх палях, і адправіцца далей «лячыць» пасевы.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Каждый день заместитель главного ветврача Дарья Мурзенок контролирует качество сенажной массы
Молодёжи есть чему поучиться у Валентины Котович из ОАО «Знамя Победы-агро»
Зеленая жатва. В ОАО «Ярево-агро» завершаютуборку трав первого укоса



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.