Александр Володичев из ОАО «Хотило-агро» первым в районе перевез 1000 тонн зерна

Важное Сельское хозяйство

І новы трактар у падарунак

Аляксандр Валодзічаў з ААТ «Хацілы-агра» першым у раёне перавёз 1 000 тон збожжа.

Здаецца, што быць у ліку лідараў для Аляксандра прывычная справа. Па выніках абласнога спаборніцтва на веснавых палявых работах ён стаў найлепшым у вобласці. Падкарміў пасевы азімых і яравых збожжавых, рапсу, траў больш чым на 3 000 гектараў. На адвозцы збожжа задзейнічаны з 2019 года. Да гэтага працаваў на амкадоры — грузіў кармы. А ўключыўся ў жніво — і тады першым у раёне перавёз тысячу, а затым і дзве тысячы тон збожжа. Поспех звязваў з высокай ураджайнасцю. Амаль столькі ж перавёз і летась. Сёлета збожжавыя слабейшыя, тым не менш Аляксандр зноў першы.

Свой поспех тлумачыць проста: «Люблю работу, тэхніку. Рэгулярна аглядаю трактар, своечасова яго рамантую. Майму МТЗ — 12 гадоў, а слу­жыць на­дзейна. У мяне вялікі прычэп — за адзін рэйс перавожу 20 тон. Шмат значыць адлегласць з поля да зернесушыльнага комплексу: калі блізка — да 10 рэйсаў у дзень атрымліваецца. Дажджлівая вясна і засушлівы пачатак лета дрэнна адбіліся на росце збожжавых. Хаця і кіраўніцтва гаспадаркі, і мы, механізатары, зрабілі ўсё, што ад нас залежыць, каб вырасціць добры ўра­джай. Цяпер стараемся яго без страт убраць. Ды зноў надвор’е ставіць падножкі — дажджы перапыняюць работу».

Аляксандр Валодзічаў з падарункамі

Раніца ў аўторак была пахмурнай. Надвор’ю адпавядаў і настрой тых, хто збіраўся выязджаць на жніво. Аляксандра Валодзічава падбадзёрылі першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Лютынскі, старшыні: раённага аб’яднання прафсаюзаў — Іна Далецкая, райкама прафсаюза работнікаў АПК — Васілій Катовіч. Яны павіншавалі механізатара з працоўнай перамогай, падзякавалі за руплівасць, уручылі граматы, падзякі, падарункі.

Пазней патэлефанавала Аляксандру, каб удакладніць некаторыя дэталі. У яго голасе пачула нейкую асаблівую радасць. А ён пахваліўся: «Самы галоўны падарунак зрабіў мне дырэктар сельгаспрадпрыемства Вячаслаў Іосіфавіч Крыштафовіч — уручыў ключы ад новага МТЗ-1221. І гэта вялікі стымул старацца. Я на новым трактары зрабіў ужо два рэйсы!»

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.