Быстрые, активные, организованные, креативные. Игра «Зарница» состоялась в четверг в Озерках

Общество

Хуткія, актыўныя, арганізаваныя, крэатыўныя

Такімі былі ўдзельнікі гульні «Зарніца», што адбылася ў чацвер у Азёрках.

На гэтай ваенна-спартыўнай гульні вырасла цэлае пакаленне хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ўжо сталі бабулямі і дзядулямі. Тым не менш, калі кіраўніцтва тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прапанавала наведвальнікам дзённых аддзяленняў для грамадзян пажылога ўзросту ў Паставах і Лынтупах успомніць юнацтва, прыняўшы ўдзел у спаборніцтвах, жадаючых знайшлося шмат.

Устаноўка палаткі — справа нялёгкая

— Мэта правядзення гульні — каб людзі паважанага ўзросту маглі карысна правесці вольны час, паспрабаваць свае сілы ў розных відах спорту, умацаваць здароўе, — расказвала дырэктар ТЦСАН Марыя Ракоўская. — Паколькі сёлетні год аб’яўлены Годам народнага адзінства, вырашылі ўключыць у каманды лю­дзей розных узростаў. Кінулі кліч членам БРСМ, адміністрацыі і сацыяльным работнікам цэнтра. І ўсе ахвотна адгукнуліся.

Дзяржаўны флаг Беларусі ўзнімаюць Антаніна Собаль і Алена Мудрая

У мінулы чацвер пяць каманд сабраліся на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі». Гонар узняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь быў аказаны самым узроставым наведвальніцам аддзяленняў — Антаніне Собаль і Алене Мудрай. Затым кожная каманда прадставіла сябе. Усіх прысутных шчыра прывіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч. Пра меры бяспекі расказаў інжынер па ахове працы ТЦСАН Сяргей Квяткоўскі. Атрымаўшы маршрутныя лісты, удзельнікі «Зарніцы» адправіліся на спаборніцтвы.

Удзельнікі «Зарніцы» пераадольваюць вяровачны гарадок…

Гульня адрознівалася ад той, якая праводзілася ў рамках пачатковай ваеннай падрыхтоўкі ў школах у 70-я гады, калі трэба было арыентавацца па мясцовасці з дапамогай компаса, змагацца не на жыццё, а на смерць у рукапашным баі, выносіць з поля бою «параненага», пераадольваць паласу перашкод. На гэты раз удзельнікі, як маладыя, так і пажылыя, спрабавалі свае сілы на скаладроме, стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, пераадольвалі перашкоды ў вяровачным гарадку, разбівалі палаткі на хуткасць, гулялі ў лазертаг. Хочацца адзначыць, што абсалютна ўсе ўдзельнікі былі актыўнымі, паказалі свой спрыт і камандны дух. Вельмі цікава і весела было падчас нумароў мастацкай самадзейнасці, якія падрыхтавалі каманды.

… і пакараюць скаладром

Па выніках спаборніцтваў каманды наведвальнікаў дзённых аддзяленняў у Лынтупах і Паставах — «Актыўнае пакаленне» і «Экстрэмалы» — удастоены дыпломаў як самыя актыўныя і адважныя. Найбольш крэатыўнай прызнана каманда «Дынаміт» адміністрацыі ТЦСАН, самымі хуткімі былі «Чарапашкі» — члены пярвічнай арганізацыі БРСМ тэрытарыяльнага цэнтра. Тытул «Самыя арганізаваныя» прысвоены камандзе «Пімпачкі» з ліку работнікаў аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.