Чемпионат Беларуси па футболу. Стартует следующий раунд + календарь игр

Спорт

Стартуе наступны раўнд

Спаборніцтвы ў Віцебскім дывізіёне адновяцца 7 жніўня. Нашы змагаліся да апошняга тура, каб прабіцца ў шасцёрку найлепшых, але ім не пашанцавала.«Аднак у параўнанні з мінулым сезонам наша самая маладая ў рэгіёне каманда адчувальна прыбавіла, — гаварыў галоўны трэнер ФК «Паставы» Васіль Грантоўскі. — І з ёй зараз павінны лічыцца ўсе сапернікі. Толькі на выездзе ў Полацку пастаўчане згулялі горш за апанента: падвяла слабая рэалізацыя шматлікіх галявых момантаў. А ў астатніх матчах мы былі мацнейшымі. Цяпер прыкладзём усе сілы, каб годна правесці заключную частку сезона».

Фота Антона Чаляя

На жаль, з-за спрэчнага рэгламенту нашы недалічыліся 10 балаў за тры перамогі над фіналістамі з Сянно і Міёр і нічыю з «Полацкам-2019», таму яны пакуль што апошнія ў дывізіёне. Турнірная табліца выглядае так:

  • 7-е месца — «Харчцэнтр» — 10 ачкоў
  • 8-е — ФК «Глыбокае» — 10
  • 9-е — «Ніва» (Талачын) — 4
  • 10-е — ФК «Лепель» — 4
  • 11-е — ФК «Чашнікі» — 3
  • 12-е — ФК «Паставы» — 2

Наперадзе пастаўчан чака­юць шэсць паядынкаў, і дагнаць віцябчан з глыбачанамі, калі тыя не дапусцяць асечак, будзе няпроста. У кароткай паўзе было вырашана пачаць са стадыі 1/4 фіналу чарговы розыгрыш Кубка Віцебскай вобласці. Пазмагацца за ганаровы трафей вырашылі 8 калектываў, а нашы ў ліку чатырох каманд сканцэнтраваліся на чэмпіянаце Беларусі.

Будзем спадзявацца, што пастаўскія футбалісты ўдала пачнуць фінішны адрэзак сёлетняга цікавага футбольнага сезона.

Уладзімір Шык

Каляндар гульняў

ФК «Паставы» ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд 2-й лігі

Віцебскі дывізіён
Фінальны этап

(турнір за 7—12-е месца)

11 тур (субота, 7 жніўня)

ФК «Чашнікі»—ФК «Паставы

12 тур (нядзеля, 15 жніўня)

«Ніва» (Талачын)—ФК «Пас­тавы»

13 тур (субота, 28 жніўня)

ФК «Паставы»—«Харчцэнтр» (Віцебск)

14 тур (субота, 4 верасня)

ФК «Паставы»—ФК «Чашнікі»

15 тур (нядзеля, 12 верасня)

ФК «Паставы»—«Ніва» (Талачын)

16 тур (субота, 17 верасня)

«Харчцэнтр» (Віцебск)—ФК «Паставы)

Рэспубліканскі фінал

У 1/8 чэмпіянату Беларусі 2-й лігі выходзяць чэмпіён і сярэбраны прызёр сезона 2021 года ў Віцебскай вобласці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.