Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Нива» (Толочин)—ФК «Поставы»— 1:1

Спорт

Без права на асечку

«Ніва» (Талачын)–ФК «Паставы» – 1:1

Гэтым матчам нашы завяршалі гульнявую праграму 12-га тура. Яны ведалі вынікі праведзеных напярэдадні суботніх матчаў і што рэальна могуць далей змагацца толькі за 8-е выніковае месца, бо суцяшальны турнір скарацечны. Глыбачане паклалі ў сваю скарбонку яшчэ 3 ачкі за тэхнічную перамогу над віцебскім «Харчцэнтрам». Не дапусціў асечкі трохразовы чэмпіён вобласці — ФК «Лепель», які разграміў (6:0) суседзяў з Чашнікаў. У шасцёрцы найлепшых датэрмінова можа заваяваць «золата» ў Прыдзвінні віцебскі «Газавік» пасля выязной перамогі з лікам 4:2 у Полацку. Барацьба за другую пуцёўку ў рэспубліканскі фінал упартая, а астатнія матчы завяршыліся так: «АвіяДАР» (Орша)—ФК «Міёры» — 2:3, ФК «Сянно»— «Гарадскія львы» (Гарадок) — 2:2.

У Талачыне пасля далёкай дарогі пастаўчане ў гульню ўваходзілі цяжка. Сапернік з дапамогай вельмі моцнага спадарожнага ветру ў дэбюце сустрэчы стварыў два галявыя моманты. На шчасце, не разгубіўся наш малады рэзервовы варатар Раман Ярома. Нашы паступова прызвычаіліся да асаблівасцей газона і пасля паўгадзіны барацьбы сталі дамінаваць на полі. Спачатку найлепшы бамбардзір Ігар Павініч выйшаў без перашкод на вароты «Нівы», але прабіў у штангу. Неўзабаве на 35-й хвіліне ФК «Паставы» разыграў узорную камбінацыю, а капітан Андрэй Вілейта адкрыў лік — 0:1.
На перадапошняй хвіліне першага тайма мяч ужо ляцеў у пустыя вароты талачынцаў, але абаронца саперніка адтуль яго выбіў рукой. За такое парушэнне апошні зарабіў выдаленне, а пастаўчане атрымалі права на пенальці. Наш цэнтрфорвард Андрэй Вілейта прабіў моцна, але варатар «Нівы» Уладзіслаў Рак у скачку нагой не дазволіў пастаўчанам павялічыць адрыў у ліку.
Пасля перапынку нашы прымусілі талачынцаў адысці ў глухую абарону. Пастаўчане стварылі чатыры яўныя моманты, каб вызначыцца. Але галкіпер саперніка на куражы згуляў бліскуча.
Каманда Талачына на 65-й хвіліне арганізавала небяспечную контратаку — зарабіла вуглавы ўдар. У гэты момант нашы крыху страцілі канцэнтрацыю, дазволілі капітану саперніка Арцёму Сляцкаму прыняць мяч і стрэліць пад перакладзіну — 1:1. Акрыленыя талачынцы адчайна змагаліся за нічыю і дабіліся свайго. Супраць «Нівы» згулялі Ярома, Гарнадуд, Голубеў, Камісарчук, Касенка, Д. Зелянкевіч, М. Якаўлеў (Хмяльніцкі), Давідоўскі (Хаткевіч), Кабяк, Павініч, Вілейта (к).
У чэмпіянаце краіны пас­таўчанам засталося правесці толькі два матчы на сваім полі з футбалістамі Чашнікаў і Талачына. Яны павінны адбыцца ўжо ў верасні. У наступныя выхадныя пройдуць паядынкі 1/2 фіналу розыгрышу Кубка Віцебскай вобласці па футболе. У гэту стадыю раней прабіліся і склалі пары прэтэндэнтаў за ганаровы трафей «Харчцэнтр» (Віцебск)—ФК «Лепель» і «ДАРсыр» (Орша)—ФК «Міёры». Наступны, 13-ы, тур першынства ФК «Паставы» прапусціць, яму прысудзяць тэхнічную перамогу з лікам 3:0 над віцябчанамі, якія зняліся з чэмпіянату Беларусі.
Уладзімір Шык
Фота Алены Сляцкай
Барацьба за мяч каля варот талачынцаў

Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.