Член Совета Республики Национального собрания Владимир Матвеев провел в Поставах прямую телефонную линию и приём граждан

Местная власть

Гендырэктару – пытанне пра дарогі

4 жніўня, акрамя памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Віцебскай вобласці Анатолія Ліневіча, прамую лінію і прыём грамадзян у райвыканкаме правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў.

Жадаючых трапіць на аўдыенцыю да дэпутата парламента сярод пастаўчан не знайшлося. А вось на прамую лінію паступіў актуальны званок ад ва­дзіцеля ўчастка г. Паставы АТП-16 г. Глыбокае Міхаіла Букатага. Ён тэлефанаваў у тым ліку ад імя калег, якія працуюць на аўтобусах прыгарадных зносін.

— За горадам гравійныя дарогі знаходзяцца ў вельмі дрэнным стане, — гаварыў мужчына. — Я зараз езджу па маршруце Паставы—Сяргеевічы, які пралягае праз Лучай, Варапаева і Дунілавічы. Грэйдар там даўно не праходзіў. Тое ж самае магу сказаць пра маршрут Паставы—Вярэнькі праз вёску Нарач. Размаўляю з іншымі вадзіцелямі — яны таксама скардзяцца на стан гравіек. З гэтай прычыны пастаянна ламаюцца рысоры ў аўтобусах, і нам прыходзіцца ледзь не кожны дзень іх рамантаваць. Калі тэлефануем дарожнікам, яны адказваюць: «Мокра», «Суха» або «Няма грошай».

— Па сутнасці, адказы правільныя, — зазначыў Уладзімір Мацвееў. — Узяць гэтыя чэрвень і ліпень. Пры такой анамальнай спёцы і адсутнасці дажджоў грэйдзіраваць дарогі не мела ніякага сэнсу: ужо праз дзень не было б відаць, што па іх прайшла спецтэхніка. Але вашу просьбу мы абавязкова ўлічым.

На прамой лініі прысутнічаў начальнік філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» Станіслаў Рагіня. Ён запэўніў, што ў найбліжэйшы час дарогі на Вярэнькі і Сяргеевічы будуць прагрэйдзіраваныя, таксама як і іншыя прыгарадныя транспартныя артэрыі. Зрабіць усё і адразу не атрымліваецца. Па-першае, на абслугоўванні арганізацыі 700 кіламетраў гравіек. А па-другое, аўтагрэйдары ходзяць тады, калі дазваляюць умовы надвор’я.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.