Инна Москвина поделилась впечатлениями о просмотре «Большого разговора с Президентом»

Местная власть

Цаніць тое, што набыта

Іна Масквіна:

— Я нарадзілася і вырасла ў Паставах. Разам з мужам служыла ў авіяцыйнай часці ў 6 гарадку. У 1993 годзе мы перавяліся ў Канск, затым у Растоў. Дзесяць гадоў назад вярнуліся на маю радзіму. Прывабіла не толькі тое, што тут мае мама, сястра, брат, але і спакойнае, стабільнае жыццё. Той, хто жыве на адным месцы, не мае з чым параўноўваць, думае, што дзесьці, асабліва за мяжой, цякуць малочныя рэкі з кісельнымі берагамі. Але як кажа народная прымаўка, добра там, дзе нас няма. Беларусь — сацыяльна арыентаваная дзяржава: тут створаны ўмовы для развіцця дзяцей і моладзі, прымаюцца меры па падтрымцы мацярынства, у полі зроку людзі сталага ўзросту, інваліды, аказваецца падтрымка маладым спецыялістам, вучоным, таленавітай моладзі. І вялікая заслуга ў гэтым Аляксандра Лукашэнкі. Кіраваць краінай — цяжкая праца. Беларусы абавязаны падтрымліваць свайго Прэзідэнта. Кожны павінен імкнуцца жыць у адзінстве. А яно трымаецца на шчырай працы, узаемаразуменні, паважлівых адносінах адно да аднаго.

Аляксандр Лукашэнка са сваёй камандай выпрацаваў асобны шлях развіцця краіны. Прэзідэнт адкрыты для сяброўскіх адносін, узаема­дзеяння і супрацоўніцтва па розных напрамках развіцця з іншымі дзяржавамі. Беларусь прываблівае многім і многіх. У нас свае хлеб, малако, мяса і якасныя прадукты харчавання з іх, адзенне.

У Паставах па нядзелях можна трапіць у аўтамабільныя заторы. Прычым па вуліцах райцэнтра ездзіць шмат дарагіх іншамарак. А як растуць дамы ў раёне індывідуальнай забудовы! Значыць, людзі маюць грошы, каб купіць машыну, пабудаваць дом. З сяброўкай, якая жыве ў Расіі і прыязджала да нас пагасціць, пайшлі ў магазін адзення. Прапануюць сукенку за 70 рублёў, а яна прыкідвае, што дорага, бо гэта больш за 2 000 расійскіх рублёў. Пастаўчанкі ж купляюць.

Шкада, што некаторыя беларусы і нядобразычліўцы з-за мяжы спрабуюць збіць нашу краіну з правільнага курсу. Прааналізуйце гісторыю: ні адна рэвалюцыя не прывяла да дабра. Вазьміце суседнюю Украіну. Узровень жыцця скаціўся, і выйсця пакуль не бачна. Разваліць і растраціць набытае — лёгка. А вось аднавіць? На ўсё трэба глядзець шырока расплюшчанымі вачыма, аналізаваць і супастаўляць. Якасць жыцця беларусаў — у прыярытэце ўлады.

Слухала «Вялікую размову з  Прэзідэнтам» і падтрымлівала кожнае яго слова. Аляксандр Лукашэнка заўсёды адкрыты для народа, яго адказы шырокія і канкрэтныя. Абяцанкі некаторых заходніх краін пра райскае жыццё ў выпадку змены дзяржаўнага курсу — фантасмагорыя. Беларусы — мудры і справядлівы народ, які ўмее пра сябе клапаціцца, думаць пра дзяцей і будучыню сваёй краіны. Беларусь павінна застацца незалежнай.

Запісала Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.