Как в ОАО «Ярево-агро» проходит уборка зерновых и зернобобовых?

Сельское хозяйство

Людзі стараюцца

У ААТ «Ярэва-агра» найменшая плошча ўборкі зерневых і зернебабовых — 722 гектары. Найбольш убраных гектараў і намалочаных тон на рахунку камбайнераў Сяргея Шэрко і Алега Нагановіча — адпаведна 170/400 і 140/350. На перавозцы збожжа вызначаюцца вадзіцелі Алег Гірвель і Уладзімір Трыфанаў. Зерне дасушваецца, ачышчаецца і ссыпаецца на захоўванне на зерняскладзе ў Ярэве. У многіх гаспадарках зернесушылкі працуюць на газавым паліве, у некаторых — на дызельным, а ў Ярэве — на дрывах. Нагрузка на аператараў вялікая. Выкарыстоўва­юць і падлогавыя сушылкі. Пералапачваннем збожжа на іх, выгрузкай у насенны склад, уборкай тэрыторыі займаюцца Святлана Пачко, Сяргей Пузыроў і Леанід Абрамаў.

Аграном Уладзімір Горбуль падпісвае вадзіцельскі рэестр Алега Гірвеля

— У гаспадарках раёна бываю часта, — гаварыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Лютынскі. — У Ярэве сушылка старая, але яшчэ служыць. Тут многае трымаецца на загадчыцы склада Але Міхалевіч. Яна ўмее арганізаваць працэс, знайсці падыход да кожнага работніка. Калі б ні прыехаў, на складзе парадак, тэрыторыя абкошаная, цвітуць кветкі.

Для Алы Міхалевіч сёлетняе жніво ў Ярэве — 40-е. Закончыўшы Лужаснянскі сельгастэхнікум, працоўную біяграфію пачынала ў былым калгасе імя Жданава з цэнтрам у Оцкавічах. Затым сям’я перабралася ў Ярэва. І ўвесь гэты час на складзе яна незаменная.

З добрым настроем працуе Павел Тарасевіч

— На сёлетнім жніве ў мяне надзейны памочнік — аграном Уладзімір Горбуль, — хваліла маладога спецыяліста Ала Міхалевіч. — Узважвае машыны з зернем, у вадзіцельскія рэесты ўносіць прывезеныя імі тоны, замярае вільготнасць збожжа, вядзе многія журналы, унікае ва ўсе аспекты работы.

Дырэктар ААТ «Ярэва-агра» Раман Вырвіч прапанаваў для фотаздымка яшчэ і Паўла Тарасевіча, які рупіцца на амкадоры.

Аб’ёмы работ у гаспадарцы значна меншыя ў параўнанні з вялікімі сельгаспрадпрыемствамі, але і тут людзі стараюцца.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.