Куталев Дмитрий Викторович — начальник отдела внутренних дел Поставского райисполкома

Безопасность

Куталёў Дзмітрый Віктаравіч – начальнік аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама

Нарадзіўся 15 жніўня 1980 года ў Паставах. Закончыў Магілёўскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Службу ў аддзеле ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама пачынаў участковым інспектарам. Затым — старшы ўчастковы інспектар, намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі, начальнік дадзенага аддзела. З красавіка 2012 года — першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі.

13 жніўня бягучага года загадам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Куталёў назначаны на пасаду начальніка аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама.

— Пастаўшчына — мая радзіма. Тут нарадзіўся, вырас, тут пасля заканчэння ў 1999 годзе спецыяльнай школы міліцыі ўвесь час служу і нікуды з’язджаць не збіраюся. І мне важна, каб мае землякі жылі ў міры і спакоі. Грамадскі парадак у нашым рэгіёне стабільны. У гэтым немалая заслуга праваахоўных органаў. Будзем і ў далейшым весці мэтанакіраваную работу па забеспячэнні грамадскага парадку ў раёне, пачынаючы з праводзімых масавых мерапрыемстваў, у тым ліку грамадска-палітычных, і звяртаючы ўвагу на абстаноўку ў сем’ях з мэтай папярэджання нядобрана­дзейнасці і насілля. У цэнтры ўвагі былі і застануцца прафілактыка правапарушэнняў і ўзаемадзеянне з грамадскасцю. Яшчэ адзін напрамак дзейнасці — процістаянне кіберзлачыннасці. Тут таксама стаўку робім на прафілактыку, праводзім вялікую растлумачальную работу, каб людзі не паддаваліся на хітрасці інтэрнэт-махляроў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.