Мнение. Заместитель председателя райисполкома Станислав Чимбург — о «Большом разговоре с Президентом»

Местная власть

Узважаная пазіцыя па ўсіх кірунках

Станіслаў Чымбург, намеснік старшыні райвыканкама:

— Падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» у чарговы раз пераканаўся ў тым, што ён блізкі да беларускага народа. У ёй удзельнічала разнапланавая аўдыторыя, прадстаўнікі як айчынных, так і замежных СМІ, блогеры. Былі закрануты практычна ўсе аспекты жыцця краіны за апошні год: выбары і падзеі пасля іх, эканоміка, барацьба з COVID-19, міжнародныя адносіны і многае іншае. Усе прысутныя мелі магчымасць адкрыта атрымаць аб’ектыўныя і праўдзівыя адказы на свае пытанні. Прэзідэнт, як заўсёды, быў шчырым, прадэманстраваў сваю ўзважаную пазіцыю па ўсіх кірунках. Ён запэўніў, што прадпрыемствы прамысловасці па-ранейшаму будуць выпускаць сваю прадукцыю, а хлебаробы — вырошчваць хлеб, дзеці — вучыцца ў школах, паступаць у навучальныя ўстановы. Будуць атрымліваць сацыяльную падтрымку мнагадзетныя сем’і, людзі сталага ўзросту і з абмежаванымі магчымасцямі. Дзяржава нікога не пакіне на волю лёсу.

У адносінах да нашай дзяржавы груба парушаюцца базавыя прынцыпы міжнароднага права па неўмяшанні ў яе ўнутраныя справы. І ўсё гэта пад выглядам барацьбы за дэмакратычныя каштоўнасці. Прэзідэнт яшчэ раз напомніў: Беларусь — суверэнная, мірная дзяржава, яна ні з кім не варагуе і не збіраецца ваяваць. Але і ўмешвацца ў яе ўнутраныя справы нікому не трэба.

На працягу 8 гадзін не спадала эмацыянальнасць, адчувалася, што Аляксандр Лукашэнка нераўнадушны да лёсу свайго народа, краіны і яе будучыні. Жыццё не стаіць на месцы. Змянілася не толькі яно, але і свядомасць грамадзян. Прэзідэнт адзначыў, што ідзе этап змены пакаленняў, у тым ліку ў кіраванні дзяржавай. Карэкціроўка Канстытуцыі — важны крок у развіцці краіны. Працэс гэты складаны, усе прапановы павінны прайсці скрупулёзнае абмеркаванне і прапрацоўку.

Чытаю ў інтэрнэце водзывы, каментарыі людзей. Падабаецца, што выказваюцца эксперты, блогеры. А гэта, як правіла, маладыя людзі. Яны праявілі сябе актыўнай работай у сацыяльных сетках, уступа­юць у палеміку з апанентамі, даюць ім абгрунтаваныя адказы на каверзныя пытанні. І ўсё ж патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення трэба ўдзяляць больш увагі, вучыць яго любіць сваю Ра­дзіму, паважаць яе сімвалы, ведаць гісторыю. Тое, як будзе развівацца грамадства і краіна ў цэлым, ужо сёння шмат залежыць ад моладзі. У той жа час і старэйшыя беларусы, і маладыя хочуць мірнага неба над нашай краінай, жыць так, як вырашым самі, а не пад дыктоўку з-за мяжы.

Мы захавалі краіну і яе нацыяльнальныя каштоўнасці. Бягучы год — Год народнага адзінства. Прэзідэнт цвёрды ў захаванні дзяржаўнага суверэнітэту. А каб развівалася эканоміка, рос дабрабыт людзей, трэба не так і шмат: сумленна працаваць кожнаму на сваім рабочым месцы.

Запісала Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.