Молочный завод приобрел для агропромышленного объединения района новую сеялку «Берестье»

Сельское хозяйство

Сеюць рапс новай сеялкай

У пятніцу на полі каля Ліпнікаў прыцягнуў увагу новенькі агрэгат. Не спыніцца каля яго было немагчыма.

— Літаральна на днях малочны завод набыў для аграпрамысловага аб’яднання раёна новую сеялку «Бярэсце» вытворчасці Брэсцкага электрамеханічнага завода, — расказваў намеснік дырэктара малаказавода па раслінаводстве Аляксандр Навіцкі. — Даверылі яе механізатару Генадзію Шушкевічу. Вясной ён атрымаў новы МТЗ-3522. Цяпер будзе праца­ваць і з новай сеялкай. Сёння ў полі прадстаўнік завода па выпуску гэтай сельскагаспадарчай тэхнікі і спецыялісты нашага прадпрыемства праводзяць наладку агрэгата, апрабоўваюць яго ў рабоце. Для гэтага выбралі найбліжэйшае да малаказавода поле. А затым механізатар пераедзе ў «Камайскі-агра», дзе плошчы пасеву азімых культур самыя вялікія ў аграаб’яднанні.

Механізатар малочнага завода Генадзій Шушкевіч з прадстаўніком завода-вытворцы наладжваюць новую сеялку «Бярэсце»

Новая сеялка мае 6-метровую шырыню захопу і 48 сашнікоў, умяшчальнасць бункера — 3 тоны. Каткі прыкатваюць не ўсю паверхню глебы, а толькі радкі з зярняткамі, паміж імі застаецца рыхлая глеба, у якую ўбіраецца вільгаць. Паралельна з высевам уносяцца мінеральныя ўдабрэнні. Сеялка абсталявана аўтаматызаванай сістэмай кантролю і кіравання працэсамі.

Генадзій Шушкевіч цяпер сее рапс на камайскіх палях. За дзень загортвае ў глебу зерне на 40-50 гектарах.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.