Насущные вопросы обсуждены на очередном заседании райисполкома

Общество

Надзённыя пытанні абмеркаваны на чарговым пасяджэнні райвыканкама.

Адно з іх тычылася работы па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва на тэрыторыі Ярэўскага сельсавета, дзе пражывае 1 063 чалавекі. З іх 633 — працаздольнага ўзросту, асноўная колькасць працуе ў ААТ «Хацілы-агра».

Старшыня сельвыканкама Павел Скрыдлеўскі праінфармаваў, што на тэрыторыі сельсавета працуюць фельчарска-акушэрскі пункт, Хацілаўскі і Ярэўскі яслі-сады (апошні з 1 верасня закрываецца), два магазіны і аўтамагазіны Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства, аддзяленне паштовай сувязі Хацілы і пункт паштовай сувязі Ярэва, Ярэўскія сельскі клуб і бібліятэка, а таксама бібліятэка ў Хацілах. Разам з тым, даўно наспела неабходнасць узвесці ў Хацілах годны будынак пад размяшчэнне ў ім клуба і бібліятэкі. (Забягаючы наперад, скажу, што такое патрабаванне ўнесена ў рашэнне па абмеркаваным пытанні.) Асаблівая ўвага надаецца рабоце з пажылымі людзьмі па месцы іх жыхарства, сацыяльныя работнікі абслугоўваюць 12 чалавек. За кошт бюджэтных сродкаў у  двух адзінокіх грамадзян праведзены рамонт пячнога ацяплення, васьмі аказана матэрыяльная дапамога. Усе, хто мае патрэбу, своечасова забяспечваюцца палівам. Праводзіцца пастаянная работа па прапагандзе здаровага ладу жыцця, папярэджанні сямейнай нядобранадзейнасці, п’янства і алкагалізму.

Пастаянна знаходзяцца ў полі зроку раённай улады пытанні навя­дзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў. Дакладваючы пра ход выканання мерапрыемстваў, зацверджаных у пачатку года на сумесным пасяджэнні райсавета і райвыканкама, намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Аляксей Латушкін не толькі пералічыў зробленае, але і акцэнтаваў увагу на праблемных пытаннях. Гэта знос пустуючых дамоў, уцягненне зямель грамадзян у палі севазвароту сельгасарганізацый, рэкультывацыя кар’ераў, знішчэнне баршчавіку Сасноўскага, навядзенне парадку на тэрыторыях, прылеглых да ферм, мехдвароў, піларам.

Па абмеркаваных пытаннях прыняты рашэнні, у якіх пастаўлены канкрэтныя задачы, тэрміны іх выканання, назначаны адказныя.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.