Отец — пример для сыновей. Иван Ярковский — один из лучших механизаторов ОАО «Камайский-агро».

Сельское хозяйство

Бацька – прыклад для сыноў

Іван Яркоўскі — адзін з найлепшых механізатараў ААТ «Камайскі-агра». Яго пасылаюць на самыя адказныя ўчасткі: сяўбу азімых і яравых, корманарыхтоўку. А прыходзіць жніво — Іван Часлававіч перасядае на камбайн. На «Палессі» ўбірае 11-ы сезон.

На здымку: Іван Яркоўскі з сынамі Аляксеем і Дзмітрыем

Сёлета гаспадарка атрымала 4 новыя зернеўборачныя камбайны. Гаспадарамі трох з іх сталі Іосіф Гайлюн, Ігар Кузьміч, Мікалай Махонь. Чацвёрты прызначаўся для Івана Яркоўскага. А ён прапанаваў аддаць новую машыну свайму старэйшаму сыну Аляксею. Сабе ў памочнікі на сёлетняе жніво ўзяў малодшага, які закончыў Пастаўскі дзяржкаледж і таксама ўладкаваўся на работу ў «Камайскі». Пакуль лідар па намалотах — Яркоўскі-старэйшы. Аляксей раўняецца на бацьку. Убіраць яшчэ шмат, і якім будзе канчатковы вынік — пакуль невядома.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.