Пневматика — не игрушка: В Витебской области участились случаи использования пневматического оружия

Безопасность

Зброя – гэта адказна

На жаль, у многіх рэгіёнах нашай краіны, у тым ліку ў Віцебскай вобласці, пачасціліся выпадкі выкарыстання пнеўматычнай зброі: стральбы па аўтатранспарце, дарожных знаках, вокнах жылых дамоў і самае страшнае — па людзях. Пнеўматыка — не цацка, а рэальная пагроза здароўю, а часам і жыццю чалавека. Куля, выпушчаная з яе, здольная не толькі прабіць скуру, але і пранікнуць у цела на некалькі сантыметраў, пашкодзіўшы ўнутраныя органы. Нават канструктыўна падобныя да зброі вырабы, якія страляюць стальнымі шарыкамі, лёгка разбіваюць загартаванае шкло транспартных сродкаў. Найбольшую небяспеку пнеўматычная зброя ўяўляе для дзяцей. Нават «лёгкая» можа прычыніць сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні, а трапіўшы ў шыю або галаву, прывесці да страты слыху, зроку і нават смерці.

Асноўную масу злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем пнеўматыкі, складаюць хуліганствы і пагрозы забойствам. Большасць пнеўматычных пісталетаў капіруюць знешні выгляд рэальна існуючых мадэляў баявой зброі, чым, бывае, карыстаюцца злачынцы. Часам на рынках і інтэрнэт-сайтах прапануюць узмоцненыя пружыны, падоўжаныя ствалы, купіўшы якія, чалавек можа павялічыць магутнасць пнеўматычнай зброі. Аднак трэба ведаць, што такія дзеянні цягнуць за сабой крымінальную адказнасць (да 2 гадоў пазбаўлення волі), а нашэнне і захоўванне пнеўматыкі — адміністрацыйную. Крымінальная адказнасць наступае і ў выпадках, калі мішэнню становяцца людзі або розная маёмасць.

Востра стаіць праблема і з незаконным абаротам зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. З пачатку 2021 года на Пастаўшчыне з гэтай прычыны ўзбуджана 6 крымінальных спраў, 5 жыхароў раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай і гладкаствольнай зброі, канфіскавана 12 адзінак агнястрэльнай зброі і 373 баявыя патроны, добраахвотна здадзены 10 паляўнічых стрэльбаў і 118 патронаў.

Калі хтосьці з жыхароў раёна яшчэ незаконна захоўвае зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, прапаную добраахвотна здаць іх. У такім выпадку вы будзеце вызвалены ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, за выключэннем выпадкаў збыту названых вышэй прадметаў.

Асаблівую занепакоенасць выклікае дзейнасць так званых «чорных капачоў», якая садзейнічае распаўсюджванню агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, прыводзіць да траўміравання і гібелі саміх асоб, якія гэтым займаюцца. Нагадаю, што за незаконныя пошукавыя работы ў месцах воінскіх пахаванняў, там, дзе вяліся баявыя дзеянні або ажыццяўляліся карныя акцыі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. У бягучым годзе адзін з «чорных капачоў» у нашым раёне прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

У аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама на пастаяннай аснове дзейнічаюць тэлефоны гарачай лініі. Пазваніўшы па нумарах 102, 4-25-06, 8(029) 510-29-45 або 8(029)325-74-02, можна атрымаць кансультацыю па пытаннях, звязаных з абаротам зброі, паведаміць пра асоб, якія незаконна яе захоўваюць, займаюцца незаконнымі раскопкамі і іншай проціпраўнай дзейнасцю. Ананімнасць паведамленняў гарантуецца.

Андрэй Барадулін,старшы інспектар па дазвольнай рабоце АУС райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.