Поставчане победили в межрайонных соревнованиях среди несовершеннолетних, состоящих на профучете

Общество

Спорт як сродак выхавання

17 жніўня на гарадскім пляжы ў Браславе адбыліся міжраённыя спаборніцтвы сярод непаўналетніх, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку. Каманда пастаўчан з ліку навучэнцаў кале­джа вярнулася адтуль пераможцай.

Такія спаборніцтвы праводзяцца з мэтай патрыятычнага выхавання і прапаганды здаровага ладу жыцця. Яны таксама даюць магчымасць з карысцю арганізаваць вольны час непаўналетніх, якія маюць праблемы з законам.

З такімі падлеткамі (а іх у раёне 35) пастаянна праводзім індывідуальна-прафілактычную работу, — адзначыў участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Ілья Чарняўскі. Усе яны прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за розныя правапарушэнні, найчасцей — за распіццё алкагольных напіткаў у грамадскіх месцах. Таму асабліва важна далучыць іх да спорту. І такія спаборніцтвы вельмі гэтаму дапамагаюць.

Здорава, што нашы падлеткі сталі першымі і адчулі смак перамогі. Безумоўна, ім было прыемна пачуць у свой адрас пахвалу старэйшых, атрымаць дыпломы і сувеніры. Гэта стане для непаўналетніх стымулам да новых поспехаў.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.