Поставская волейбольная команда «Атлант» начала регулярные тренировки

Спорт

«Атлант» аднавіў трэніроўкі

Вядучыя айчынныя клубы актыўна рыхтуюцца да новага нацыянальнага першынства. Распачаў рэгулярныя трэніроўкі і пастаўскі «Атлант».

«Пакуль будзем трэніравацца тройчы на тыдзень, — паведаміў галоўны трэнер пастаўчан Павел Вавінскі. — Рэгламент новага сезона яшчэ не вызначаны, але вядома, што напрыканцы верасня першымі ўступяць у барацьбу каманды элітнай вышэйшай лігі. Упершыню ў Беларусі адбудзецца і турнір сярод іх дубліруючых складаў. У нашай лізе, хутчэй за ўсё, будуць гуляць дзве каманды Гомеля, а таксама валейбалісты Гродна, Оршы, выхаванцы рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Пастаўчане пасля ўдалай камбінацыі вясной падчас матчу ў Гомелі

У мінулым чэмпіянаце пас­таўчане фінішавалі на 8-м месцы сярод 10 удзельнікаў, бо вядучыя валейбалісты атрымалі шмат траўм. Нягледзячы на такі вынік, двух нашых ігракоў запрасілі да сябе прафесійныя элітныя клубы. Ужо летам салігорскі «Шахцёр» заключыў кантракт з 17-гадовым іграком стартавага складу і блакіруючым Данілам Болгавым. Гэта ў чарговы раз пацвярджае высокі ўзровень гульні пастаўскіх валейбалістаў».

У цэлым «Атлант» захаваў свой дзеючы склад. Толькі на непрацяглы час да каманды далучыўся выхаванец Пастаўскай ДЮСШ, дыяганальны нападаючы Аляксей Лабуць, які апошнім часам выступаў у вышэйшай лізе за Барысаў. Вярнуліся ў каманду пасля атрыманых зімой траўм вопытныя кандыдаты ў майстры спорту: лібера Аляксандр Зарэцкі, распасоўшчык Уладзімір Юзвовіч і нападаючы 1-га тэмпу Віталь Варанец. У галоўнага трэнера таксама з’явіўся памочнік — Максім Іваноў, які паспяхова гуляе на пазіцыі цэнтральнага блакіруючага.

У папярэднім чэмпіянаце Беларусі пастаўчане змагаліся годна, практычна ні ў чым не саступалі асноўным сапернікам. Але праблема ў тым, што нашы ігракі — з розных гарадоў, таму не могуць трэніравацца разам. Гэта адмоўна адбіваецца на ўзроўні каманднага ўзаемадзеяння. Тым не менш патэнцыял у «Атланта» высокі.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.