Самый скромный тысячник. Это про водителя ОАО «Новоселки-Лучай» Андрея Мацура

Сельское хозяйство

У пятніцу камбайны каля Лучая ўбіралі трыцікале, а зерне з поля прывозілі на зернесушыльны комплекс у Навасёлках. Сюды і накіраваліся намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Андрэева і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Катовіч, каб павіншаваць Андрэя Мацура, які першым на сельгаспрадпрыемстве перавёз тысячу тон збожжа. Андрэй на сваім МАЗе заехаў навагі і хуткім крокам падаўся да вагаўшчыка, каб запісаць перавезеныя тоны. Прадстаўнікі з упраўлення райсельгасхарчу затрымалі яго літаральна на некалькі хвілін: уручылі дыплом, падарунак, падзякавалі за старанную працу.

На здымку: Андрэй Мацур прымае віншаванні ад Васілія Катовіча

— Андрэй першым у гаспадарцы перавёз тысячу тон збожжа. А разам з рапсам мае амаль паўтары, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства Славамір Шапель. — Машыну даглядае, і яна яго не падводзіць. Руплівы вадзіцель і вельмі сціплы чалавек.

Падчас жніва часу на доўгую размову няма, таму Андрэя не сталі затрымліваць. А ён, падзякаваўшы за ўвагу, паспяшаўся за руль аўтамабіля — зараз на ўліку кожная хвіліна. Наперадзе яшчэ шмат напружанай працы і, безумоўна, нямала добрых вынікаў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.