Сделаем вместе детям праздник. На Поставщине началась акция «Соберем детей в школу!»

Образование

Зробім разам дзецям свята

Многія бацькі на працягу летніх канікулаў паступова куплялі канцылярскія прылады, ранцы, іншыя рэчы. Складаней сабраць дзяцей у школу мнагадзетным сем’ям, тым, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды або хто з-за розных абставін аказаўся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

— Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, прафсаюзы, грамадскія арганізацыі «Саюз жанчын», «Белая Русь», «БРСМ» актыўна ўключаюцца ў рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Збяром дзяцей у школу!», — расказвала старшыня раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Шахава. — Падчас яе вя­дзецца збор сродкаў на дапамогу школьнікам з сацыяльна ўразлівых сем’яў. У мінулыя гады ў акцыі прымалі ўдзел шматлікія прадпрыемствы і арганізацыі раёна, індывідуальныя прадпрымальнікі, асобныя пастаўчане. Некаторыя дабрачынцы асабіста звязваюцца з мнага­дзетнымі сем’ямі, набываюць для іх дзяцей адзенне, абутак, спартыўны інвентар. Многія ўсё неабходнае прыносяць умой кабінет (райвыканкам, 1-ы паверх), а я, па ўзгадненні з аддзелам па адукацыі, размяркоўваю тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Сёлета ўжо некалькі сем’яў атрымалі сшыткі, ручкі, алоўкі, лінейкі, наборы пластыліну і каляровай паперы, альбомы для рысавання, пеналы. Разлічваю на актыўнасць пастаўчан у гэтай дабрачыннай справе. Зробім разам дзецям свята!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.