Узнали мнение поставчан о выступлении А. Лукашенко на встрече с журналистами

Местная власть

Прамалінейна, пераканаўча

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з журналістамі, на якую сабраліся тры сотні прадстаўнікоў грамадскасці, экспертных і медыйных колаў з 12 краін свету, была магчымасць слухаць у прамым эфіры. Цяпер людзі актыўна абмяркоўваюць пачутае.

Іван Паўкштэла, пенсіянер:

— Мне за 70. Часу вольнага маю шмат, таму дыялог Прэзідэнта з журналістамі слухаў уважліва. Мы, простыя беларусы, асабліва тыя, каму шмат давялося перажыць за свой век, хвалюемся за нашу краіну. Хочацца, каб яна заставалася незалежнай, свабоднай, мірнай. Дасягнуць гэтага магчыма толькі разам. Падчас размовы абмяркоўваліся самыя надзённыя тэмы, уздымаліся вострыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы гаварыў адкрыта, прамалінейна, зразумела, па сутнасці, пераканаўча. Аляксандр Лукашэнка — валявы, адказны лідар, сапраўдны патрыёт Беларусі.

Валерый Цітовіч,інжынер-механік Пастаўскага малочнага завода:

— У «Вялікай размове з Прэзідэнтам» закраналіся многія пытанні. Адно з іх — эканоміка дзяржавы ва ўмовах пандэміі. Лічу, што рашэнне ўлады не адпраўляць прамысловасць у так званы «глухі лакдаўн», як гэта зрабілі ў некаторых краінах, было правільным. Як бы гэта выглядала на прыкладзе наша прадпрыемства: завод — на замок, людзей — дадому? А куды дзяваць малако, якое штодня паступае да нас з ферм гаспадарак нашага і іншых раёнаў? Як пакінуць без малочных прадуктаў пакупнікоў ды і самім застацца без зарплаты? Кіраўніцтва завода ў складанай сітуацыі зрабіла ўсё магчымае, каб не спы­ніць вытворчасць і адначасова паклапаціцца пра работнікаў. Важна, што на лакдаўн не пайшлі і нашы пастаўшчыкі камплектуючых, кампанентаў, упакоўкі, тары. Калі б яны спынілі работу, наступствы былі б іншымі.

Уладзіслаў Дунец, рабочы Пастаўскага мэблевага цэнтра:

— Размова з Прэзідэнтам, як заўсёды, была насычанай і інфарматыўнай. Закраналіся самыя розныя бакі жыцця дзяржавы і грамадства. Мы пачулі адказы на многія вострыя пытанні. Мінуў год пасля прэзідэнцкіх выбараў. Расхістаць грамадства асобным «змагарам» не ўдалося. Некаторыя з іх збеглі за мяжу, іншыя пашкадавалі, што паддаліся дэструктыўным заклікам, асэнсавалі памылкі, зразумелі рэальную сітуацыю і вярнуліся ў канструктыўнае рэчышча. Беларусь, дзякуючы Аляксандру Лукашэнку, мы захавалі. Але нельга страчваць пільнасці. Нядобразычліўцы з-за мяжы робяць розныя захады, каб загубіць нашу эканоміку, а значыць, пазбавіць нас заработнай платы, пенсіі, іншых сацыяльных гарантый. Нам трэба быць дружнымі, бо сіла — у адзінстве.

Запісала Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.