Великан на грядке. Читатели «ПК» поделились фотографиями своего урожая

Общество

Гарбузы ўрадзілі!

Рабочую завода «Беліт» Наталлю Нямчынскую знаёмыя называюць трускалачнай феяй, бо яна з года ў год збірае на сваёй дачы ў Рабеках багаты ўраджай гэтых ягад, разводзіць новыя сарты, нават прадае саджанцы. Руплівая гаспадыня збірае багаты ўраджай і іншых культур. Напрыклад, хіба не радуе гарбузовая кампазіцыя, адлюстраваная на першым здымку?

А другі здымак нам даслала дачка Наталлі Мацясовіч. Яна з чатырохгадовым сыночкам Алесем прыехала з-пад Мінска да маці ў вёску Белае Варапаеўскага сельсавета і ўразілася вырашчанымі ёй гарбузамі. На сямейным савеце вырашылі, што найпрыгажэйшы з іх варты ўвагі чытачоў райгазеты, і даслалі ў рэдакцыю здымак.

Мы цалкам згодныя з такім рашэннем. Дзякуем аўтарам за дасланыя здымкі і запрашаем да актыўнасці ўсіх чытачоў. Чакаем яшчэ больш фатаграфій у рубрыку «Велікан на градцы».

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.