Запланировано масштабное празднование: День народного единства впервые будет отмечаться 17 сентября

Главное Общество

Пад знакам адзінства

У Беларусі 2021-ы абвешчаны Годам народнага адзінства. У яго рамках праходзяць шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне і папулярызацыю традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа. Кансалідацыі нашага грамадства прысвечана і новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Яно зацверджана сёлета і штогод будзе адзначацца 17 верасня.

Першае святкаванне Дня народнага адзінства на Пастаўшчыне пройдзе вельмі шырока — мерапрыемствы, прысвечаныя яму, распачнуцца 13 верасня і бу­дуць доўжыцца на працягу цэлага тыдня.

—  Запланавана маштабнае святкаванне, — паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. — Вялікі ўхіл зробім на гісторыю нашай малой радзімы, яе добраўпарадкаванне, патрыятычнае выхаванне моладзі. Напрыклад, усе грамадскія аб’яднанні, краязнаўцаў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, устаноў і арганізацый Пастаўшчыны аб’яднае вялікая дыялогавая пляцоўка. Аналагічныя сустрэчы, толькі ў больш сціслым фармаце, пройдуць ва ўстановах адукацыі раёна. У іх на сустрэчу з вучнямі запросяць аўтарытэтных суразмоўцаў.

Тэматычныя выставы ў біб­ліятэках і раённым краязнаўчым музеі, аўта- і велапрабегі па памятных месцах Вялікай Айчыннай вайны, разнастайныя спартыўна-масавыя мерапрыемствы, суботнік, закладка Алеі адзінства, адзіныя дні інфармавання — кожная мэтавая аўдыторыя знойдзе свой фармат. Сачыце за анонсам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, — ён будзе надрукаваны ў газеце напярэдадні дзяржаўнага свята.

17 верасня – дата сімвалічная для нашай краіны: у гэты дзень у 1939 годзе беларускі народ, падзелены супраць Выноскаяго волі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, аб’яднаўся. Падзея назаўсёды замацавалася ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.