Заседание районной комиссии по координации работы по содействию занятости населения прошло в Поставах

Местная власть

З улікам усіх жыццёвых абставін

Прайшло чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Узначальвае камісію старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто.

— У рамках рэалізацыі Дэкрэта №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» пасяджэнне камісіі праводзіцца ў першую і трэцюю сераду месяца, — расказваў Пётр Курто. — На яго запрашаюцца не толькі тыя, хто шукае работу, але і наймальнікі. Беспрацоўныя прыходзяць з надзеяй працаўладкавацца. Прычыны, па якіх яны аказаліся без работы, розныя. Адны былі вымушаны пакінуць рабочае месца з-за рэзкага пагаршэння здароўя родных, якім стаў неабходны догляд. Другія расчараваліся ў выбранай прафесіі. Трэціх звольнілі за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Мы ўлічваем усе жыццёвыя абставіны і да кожнага падыходзім індывідуальна. Аказваем кансультацыйна-інфармацыйнае садзейнічанне, накіроўваем да наймальнікаў на працаўладкаванне, даём магчымасць быць занятымі на грамадскіх аплатных работах. Складаней уладкаваць тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця, стаіць на прафілактычным уліку ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама. Цесна супрацоўнічаем з міліцыяй, якая рэгулярна прадстаўляе нам спіскі такіх грамадзян (на дадзены момант іх 37) і аказвае садзейнічанне ў іх дастаўцы на пасяджэнні камісіі.

Далёка не ўсе згаджаюцца з прапанаванымі варыянтамі для працаўладкавання, абгрунтоўваючы гэта дрэнным станам здароўя, нізкай зарплатай або нездавальняючымі ўмовамі працы. Толькі найчасцей прычына адмовы — банальнае нежаданне працаваць. Адны жывуць за кошт пенсіі бацькоў, іншыя перабіваюцца невялікімі заробкамі, дапамагаючы каму-не­будзь па гаспадарцы. Боль­шасць такіх грамадзян нажываюць праблемы з законам.

У базе даных беспрацоўных нашага раёна на пачатак жніўня зарэгістраваны 2 992 чалавекі. Сярод іх ёсць уладальнікі зямельных участкаў, якія выкарыстоўваюцца для вядзення падсобнай гаспадаркі і абслугоўвання жылога дома, тыя, хто выхоўвае дзяцей да 7 гадоў, мае 3-х і больш непаўналетніх, а таксама тыя, хто вучыцца або працуе за межамі Беларусі. 1 295 з іх не пацвердзілі сваю заня­тасць. Плацельшчыкамі за гарачую ваду з’яўляюцца 58 чалавек, за цеплазабеспячэнне — 77,  за газазабеспячэнне — 10.

За бягучы год камісіяй былі прыняты 4 рашэнні па зацвярджэнні спіскаў працаздоль­ных грамадзян, не занятых у эканоміцы, і 6 рашэнняў аб змене раней прынятых.

Кожны жыхар раёна, які сутыкнуўся з праблемай працаўладкавання або з-за аб’ектыўных прычын знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, можа звярнуцца ў камісію па адрасе: г. Паставы, пл. Леніна, 25, каб. 25, або напісаць на электронную пошту:     postav_rs@vitebsk.by

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама можна стаць на ўлік у якасці беспрацоўнага і атрымаць субсідыю на арганізацыю прадпрымальніцкай, рамесніцкай дзейнасці або аказанне паслуг па аграэкатурызме ці іншых відах дзейнасці.

З палажэннем аб рабоце камісіі, яе складам і графікам работы можна азнаёміцца на сайце райвыканкама пад рубрыкай «Дэкрэт №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». Акрамя таго, многія пытанні з непрацаздольнымі грамадзянамі члены камісіі абмяркоўваюць па тэлефоне і пры непасрэдным іх наведванні па месцы жыхарства. Паведамленні пра дату і час правядзення выязных пасяджэнняў камісіі на тэрыторыях сельсаветаў змяшчаюцца на інфармацыйных стэндах сельвыканкамаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.