1 сентября в Беларуси стартует акция «Единый день безопасности»

Безопасность

За бяспеку – сумеснымі намаганнямі

1 верасня ў Беларусі стартуе акцыя «Адзіны дзень бяспекі».

На працягу 10 дзён будуць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама на навучанне правілам паводзін у складаных сітуацыях і аказанне першай меддапамогі.

— Задача «Адзінага дня бяспекі» — фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспечнай жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганда бяспечных умоў пражывання і працоўнай дзейнасці насельніцтва, — расказваў старшы інжынер РАНС Юрый Рымко. — Ва ўстановы адукацыі, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і ўстаноў раёна накіруюцца не толькі нашы работнікі, але і ўнутраных спраў, прадстаўнікі райвыканкама, райкама БРСМ, таварыства выратавання на водах, розных грамадскіх арганізацый. Мы пагаворым пра бяспечныя паводзіны ў быце, на дарогах, раскажам пра парадак дзеянняў пры ўзнікненні надзвычаных сітуацый, адпрацуем эвакуацыю людзей з памяшканняў.

«Адзіны дзень бяспекі» ў краіне праводзіцца два разы на год: у лютым і верасні.

Тэлефон адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы Беларусі – 112.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.