Вы спрашивали — мы отвечаем. Проезд для школьников по-прежнему будет бесплатным

Важное Общество

Праезд па-ранейшаму будзе бясплатным

«Вельмі цікавіць тэма праезду дзяцей у грамадскім транспарце з 1 верасня. Чула, што па даведцы бясплатна можна ездзіць толькі ў школу і назад, а за праезд у музычную ці мастацкую трэба будзе плаціць. А як на самай справе?»

Такое паведамленне даслала адна з падпісчыц старонкі «ПК» у сацсетцы «Інстаграм». Даць тлумачэнні па гэтых пытаннях мы папрасілі начальніка ўчастка г. Паставы філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае» Сяргея Крыштафовіча.

— Па льготным праездзе ніякіх змен уновым навучальным годзе не будзе, — паведаміў Сяргей Вячаслававіч. — Навучэнцы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю, па-ранейшаму маюць права на бясплатны праезд ад месца жыхарства да месца вучобы і назад. Гэта тычыцца як гарадскога, так і прыгараднага транспарту.

Каб скарыстацца льготай, навучэнец павінен прад’явіць даведку, дзе ўказана яго месца вучобы і месца жыхарства, а таксама ўзровень адукацыі, які ён атрымлівае. Калі школьнік дадаткова займаецца ў музычнай ці мастацкай школе, ён павінен узяць у гэтых навучальных установах аналагічныя даведкі, і праезд да іх таксама будзе бясплатным.

Просім пасажыраў быць добрасумленнымі і выкарыстоўваць даведкі толькі для праезду ў школу і назад, а не з іншай мэтай.

Сяргей Крыштафовіч таксама звярнуў увагу на тое, што ў сувязі з закрыццём БШ №5 мяняецца расклад руху аўтобусаў з мікрараёна будаўнікоў. У 8.27 будзе адпраўляцца аўтобус да СШ №1, у 7.57 — да СШ №2 (транспарт будзе спыняцца на прыпынку на вуліцы Кляра). Каб трапіць у СШ №3, давядзецца садзіцца на аўтобус з адпраўленнем у 8.27 і перасаджвацца на плошчы Леніна на «адзінку».

Дабрацца з СШ №1 у мікрараён будаўнікоў пасля ўрокаў можна будзе на аўтобусах у 12.46, 13.46, 14.46 і 15.46 (у 14.46 і 15.46 транспарт будзе ісці праз вуліцу Будаўнікоў). З прыпынку на вуліцы Кляра каля СШ №2 аўтобусы будуць адпраўляцца ў 12.14, 13.19, 14.14 і 14.49 (у 14.49 — праз вуліцу Будаўнікоў).

Поўны расклад руху глядзіце на сайце райгазеты.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.