Андрей Галинский, Валерий Боровик и Дмитрий Турчинович получили подарки от Белтелекома

Сельское хозяйство

Ад  прафкама  «Белтэлекама»

На днях механізатараў Андрэя Галінскага з СП «Дунілавічы-агра», Валерыя Баравіка з ААТ «Кураполле-агра» і вадзіцеля з ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Дзмітрыя Турчыновіча чакаў сюрпрыз. Усе яны ўдзельнічалі ва ўборцы зерневых і зернебабовых, але ўвайсці ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва ім не ўдалося. Тым не менш старанная праца земляробаў не засталася незаўважанай.

Мікалай Венікаў у прысутнасці Васілія Катовіча ўручае сертыфікат вадзіцелю ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Дзмітрыю Турчыновічу

У раён з прыемнай місіяй прыехаў старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Мікалай Венікаў, пабываў у названых гаспадарках і ўручыў Андрэю Галінскаму, Валерыю Баравіку і Дзмітрыю Турчыновічу сертыфікаты на 100 рублёў кожны.

Спытаеце: а пры чым тут «Белтэлекам»? А пры тым, што ў адпаведнасці з рашэннем абласнога аб’яднання прафсаюзаў пярвічная прафарганізацыя Віцебскага філіяла «Бел­тэлекама» шэфствавала на жніве над нашым раёнам. Таму і выдзеліла сродкі на заахвочванне пастаўскіх механізатараў.

Фаіна Касаткіна
Фота даслала Іна Далецкая



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.