Бригада дорожных рабочих УП ЖКХ делает тротуары на улицах города

Важное Общество

Замест абочын – тратуары

Пасля нязначнага пахаладання гэты тыдзень радуе сонечнымі дзянькамі. Камфортнае надвор’е на руку і брыгадзе дарожных рабочых УП ЖКГ, якія шчыруюць над удасканаленнем дарожнай сеткі райцэнтра.

Вялікая работа разгарнулася на вуліцы Азёрнай. Там, дзе нядаўна пакладзены асфальт на пад’ездзе да новай жылой забудовы ў мікрараёне 6-га гарадка, работнікі камунальнай службы распачалі будаўніцтва тратуара. Ён будзе зроблены з аднаго боку дарогі. Зараз устанаўліваюцца бардзюры, робіцца падушка з пясчанай, жвіровай і цэментнай сумесі, на якую ў хуткім часе будзе пакладзена тратуарная плітка.

Падсыпку пад тратуарную плітку робяць Фёдар Макрак і Іван Хоміч

— Аб’ём работы вялікі, — расказваў майстар па добраўпарадкаванні УП ЖКГ Мікалай Кісялёў. — Каб паскорыць працэс, на дапамогу брыгадзе дарожных рабочых мы накіравалі работнікаў кацельняў нашага прадпрыемства. Як толькі зробім тратуар на Азёрнай, пяройдзем на вуліцу Зялёную. Там замажам асфальтабетоннай сумессю швы паміж тратуарнымі плітамі, якія нядаўна паклалі ад дома №5 «А» да дома №19, заасфальтуем разрывы. А каля нашага інтэрната, насупраць магазіна «Санта», будзе пакладзена тратуарная плітка. Зробленае значна палепшыць умовы руху па гэтых участках: пасля выпадзення вялікай колькасці ападкаў людзям не давядзецца ісці па лужынах, снежнай «кашы» альбо выходзіць на праезную частку дарогі, каб не замачыць ногі.

Сіламі камунальнікаў у гэтыя дні працягваецца і ўкладка тратуарных пліт па вуліцы Кааператыўнай, якую распачалі яшчэ летась. Пешаходная дарожка праляжа ад аўтабазы Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства да ўвахода ў гімназію. Крыху раней работнікі жыллёва-камунальнай службы раёна «апранулі» ў асфальтабетон дзве пешаходныя дарожкі, якія вядуць ад дома №8 па вуліцы Станкевіча да магазіна «Родны кут» і суседняга дома №5.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.