Чемпионат Беларуси па футболу. ФК «Поставы»–ФК «Чашники» – 3:0

Спорт

Прадказальны вынік

ФК «Паставы»–ФК «Чашнікі» – 3:0

Больш за два месяцы пастаў­скія балельшчыкі не бачылі сваю каманду дома ў матчах нацыянальнага першынства. І гэты, сёлета ўжо трэці па ліку, паядынак на гарадскім стадыёне не адбыўся. Пра тое, што не прыедзе на гульню ў Паставы, ФК «Чашнікі» паведаміў напярэдадні позна вечарам. Увогуле ў суцяшальным турніры за 7—12-е месца ў мінулым, 14-м, туры не быў згуляны ніводны матч.

За два туры да заканчэння чэмпіянату краіны ў турнірнай табліцы каманды размясціліся так:

7-е месца — ФК «Глыбокае» — 19 ачкоў
8-е — ФК «Лепель» — 13
9-е — ФК «Паставы» — 12
10-е — «Ніва» (Талачын) — 11
11- е — «Харчцэнтр» (Віцебск) — 10
12-е — ФК «Чашнікі» — 3

Іншая справа — спаборніцтвы ў абласным турніры за 1—6-е месцы. У мінулую суботу важнай перамогі над аршанцамі (3:1) на сваім полі дабіўся ФК «Сянно». Сенненцы зрабілі важкі крок да таго, каб стаць другімі ўладальнікамі пуцёўкі ў рэспубліканскі фінал плэй-оф. На наступны дзень, як і чакалася, вызначыўся чэмпіён Віцебскай вобласці сезона 2021 года. Другі год запар ім стаў віцебскі «Газавік», які згуляў унічыю (2:2) з міёрцамі. У складзе пераможцаў залаты медаль выйграў выхаванец былой футбольнай акадэміі ПМЦ Аляксандр Канонік. Барацьбу за «бронзу» працягваюць «Гарадскія львы» (Гарадок), якія адолелі палачан з лікам 5:0.

У групе наймацнейшых турнірнае становішча наступнае:

1-е месца — «Газавік» (Віцебск) — 22 ачкі
2-е — ФК «Сянно» — 15
3-е — ФК «Міёры» — 11
4-е — «Гарадскія львы» (Гарадок) — 10
5-е — «Полацк-2019» — 6
6-е — «АвіяДАР» (Орша) — 4

У перадапошнім туры міёрцы прымуць аршанцаў, а сенненцы адправяцца ў Гарадок. У нашай групе канкурэнт пастаўчан у барацьбе за 8-е месца — ФК «Лепель» — павінен згуляць на выездзе ў Новалукомлі супраць чашнікцаў.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.