День народного единства: Что знают поставчане об этой дате и что она значит для них?

Общество

Сіла – у адзінстве

Згодна з указам Прэзідэнта, у календары Беларусі з’явілася важнае свята — Дзень народнага адзінства, якое будзем адзначаць 17 верасня. Што ведаюць пастаўчане пра гэту дату і што яна значыць для іх?

Наталля Седзюкевіч, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»:

— Народнае адзінства — гэта намнога больш, чым прыналежнасць да адной нацыі. Яно праяўляецца не толькі падчас выпрабаванняў, калі кожны грамадзянін гатовы падста­віць плячо іншаму, стаць на абарону суверэнітэту краіны, але і ў паўсядзённым жыцці. Беларусаў самых розных прафесій, поглядаў, меркаванняў, прыхільнасцей штодня аб’ядноўвае мноства патрэбных спраў, вырашэнне агульных праблем. У яднанні сям’і вялікую ролю адыгрывае жанчына. Яна на пярэднім краі і ў грамадстве. Наша арганізацыя рэалізуе нямала праектаў, накіраваных на павышэнне статусу сям’і, прэстыжу мнагадзетных сем’яў. Мы робім усё для таго, каб беларускія сем’і сталі сапраўдным узорам выхавання дзяцей, захавальнікамі гісторыі роднага краю, дзяржаўных сімвалаў і каштоўнасцей.

Кацярына Малевіч, першы сакратар райкама БРСМ:

— «Адзінства моладзі — сіла Беларусі». Гэта слоган 44-га рэспубліканскага з’езда БРСМ. Сапраўды, мы зможам многага дасягнуць, калі ра­зам будзем імкнуцца рабіць усё магчымае для развіцця нашай дзяржавы. Дзень народнага адзінства — магчымасць для кожнага маладога чалавека праявіць і паказаць сябе, згуртавацца на аснове нашых традыцый, спадчыны продкаў, слаўнага гістарычнага мінулага, любові да сваёй Радзімы. Будучыня Беларусі залежыць ад таго, наколькі маладое пакаленне навучыцца цаніць тое, што ў нас ёсць. У нашай моладзі вялікі патэнцыял. Важна накіраваць яго ў правільнае рэчышча.

Святаслаў Мацюшонак, прадпрымальнік:

— З гісторыі ведаю, што 17 ве­расня 1939 года дзве Беларусі — Заходняя і Усходняя — аб’ядналіся ў адну дзяржаву. На долю беларусаў выпала шмат выпрабаванняў, але яны адстаялі сваю незалежнасць. Я 25 гадоў свайго жыцця прысвяціў службе ва Узброеных Сілах Беларусі, абараняў рубяжы краіны. Цяпер будучыня — у руках маладых. Яны абавязаны рабіць усё для таго, каб не страчвалася сувязь пакаленняў, прадаўжаліся добрыя традыцыі, было мірным неба.

Для мяне дата 17 верасня значная яшчэ і тым, што 50 гадоў таму ў гэты дзень я з’явіўся на свет. На дзень нараджэння кожны год за святочны стол збіраюцца мае чатыры браты з сем’ямі. Сёлета запрашу далейшую радню і блізкіх сяброў. Вось вам і яднанне. Жонкі двух братоў хораша спяваюць, пляменнік іграе на баяне — будзе весела. Мы ўмеем дружна і працаваць, і адпачываць.

Аляксандр Сініца, афіцэр запасу:

— Беларускі народ аб’ядноўвае зямля і праца на ёй. Дзяды-прадзеды здаўна вучылі нас быць удзячнымі спеламу коласу ў полі і хлебу на стале. Лічу, што для дасягнення міру і адзінства ў краіне кожнаму трэба пачаць з сябе, са сваіх узаемаадносін паміж мужам і жонкай, дзецьмі, калегамі. Трэба ўмець размаўляць адно з адным, чуць іншага, паважаць яго меркаванне, пункт погляду.

Запісала Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.