День народного единства: в Поставах появилась Аллея единства и облагорожен парк по ул. Советской

Общество

Аб’яднаныя карыснай справай

Да першага святкавання Дня народнага адзінства ў нашым раёне было прымеркавана мноства цікавых, змястоўных і карысных мерапрыемстваў. У прыватнасці, азеляненню райцэнтра і яго добраўпарадкаванню паспрыялі закладка Алеі адзінства каля шпіталя і ўборка парку па вуліцы Савецкай, які знаходзіцца паміж трыма сацыяльна значнымі аб’ектамі: ЦРБ, дзіцячым садком і ФАКам.

Закладка алеі адбылася ў сераду. Пасадзіць дрэўцы напярэдадні знамянальнай даты сабралася шмат ахвотных: ваеннаслужачыя шпіталя і 1-га РТЦ, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі, грамадскіх арганізацый і прафсаюзаў.

За ўсю гісторыю суверэннай Беларусі Дзень народнага адзінства мы будзем адзначаць упершыню, — нацэльваў на шчырую працу намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. — Няхай клёны, пасаджаныя намі сёння, убіраюцца ў сілу, хутка растуць, радуюць наша і наступныя пакаленні!

У загадзя падрыхтаваныя камунальнікамі лункі актывісты за лічаныя хвіліны прызямлілі саджанцы, палілі і прывязалі іх да калкоў. А каб абазначыць насаджэнні, павязалі на іх зялёныя і чырвоныя стужкі — колераў нашага Дзяржаўнага флага.

Яшчэ больш ахвотных сабралася ў чацвер, каб паўдзельнічаць у рэспубліканскім праекце «Дзень добрых спраў». Не менш унушальным быў і фронт работ, які іх чакаў на працягу працоўнага дня. Работнікі райвыканкама, моладзь, ваеннаслужачыя, прадстаўнікі спартыўнай, адукацыйнай сфер і сферы аховы здароўя дружна шчыравалі на ўборцы спілаваных камунальнікамі дрэў і галля, ачышчалі парк ад смецця. Вынікам можаце палюбавацца самі.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.