Фоторепортаж: Как в Поставах прошел Единый день безопасности?

Безопасность Главное

Навучалі бяспецы дзяцей на тэматычных пляцоўках, арганізаваных у нядзелю каля кінатэатра «Радзіма» ў Паставах.

Мерапрыемства ладзілася ў рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі», якая праходзіць у краіне з 1 па 10 верасня. Яго ўдзельнікамі сталі райаддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, Пастаўскі раён газазабеспячэння, вадалазна-выратавальная станцыя раённай арганізацыі рэспубліканскага Таварыства выратавання на водах, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і райкам БРСМ. Іх прадстаўнікі падрыхтавалі для юных пастаўчан свае навучальныя пляцоўкі і паказальныя выступленні. А работнікі культуры пастараліся расквеціць мерапрыемства, зрабіць яго цікавым і запамінальным, напоўніўшы гульнямі і конкурсамі.

Усіх хлопчыкаў, дзяўчынак і іх бацькоў, якія аказаліся ў той дзень на плошчы Леніна, клікалі да сябе аніматары Юнькаўскага СДК Валерый Жук’ян і Алёна Амбарцумян. Яны былі кіроўцамі імправізаванага цягніка бяспекі, што праязджаў праз станцыі названых вышэй службаў і арганізацый, робячы на іх прыпынкі. На кожнай маленькім гараджанам расказвалі пра бяспечныя паводзіны дома і на вуліцы (на дарозе, вадаёмах, у двары і іншых месцах), вучылі правільна дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях, нагадвалі нумары тэлефонаў экстранных службаў, раздавалі тэматычныя памяткі і буклеты. Ратаўнікі, супрацоўнікі аддзялення Дзярж­аўтаінспекцыі і работнікі вадалазна-выратавальнай станцыі, акрамя таго, дэманстравалі дзецям сваю экіпіроўку і давалі яе прымераць. Актывісты раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ўручалі паветраныя шарыкі і павязвалі на рукі стужкі з нацыянальным арнаментам.

Не давалі сумаваць і культработнікі. Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі падрыхтавалі інтэрактыўную гульню-лато і выставу пад агульнай назвай «Кнігі вучаць бяспецы». Гульні, конкурсы, танцавальны флэшмоб праводзілі з дзецьмі вясёлыя героі: клоўн Рыжык, Троль Ружачка, Сонейка і Аловак, у якіх пераўвасобіліся работнікі раённага і дунілавіцкага Дамоў культуры. А дадалі ўсім добрага настрою артысты вакальнай студыі «Славія» Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна.

Завяршылася мерапрыемства бясплатным праглядам мультфільмаў у кінавідэазале.

Больше фото в Одноклассниках и ВКонтакте 

Алена Шапавалава
Фота Наталлі Налей

Больше фото в Одноклассниках и ВКонтакте 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.