Фоторепортаж: Колонна автопробега «Символ единства» стартовала в Поставском районе

Местная власть

У агульным караваі – і зярняткі з Пастаўшчыны

7 верасня ўдзельнікаў аўтапрабегу «Сімвал адзінства» ўрачыста сустракалі ў нашым райцэнтры

Рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства» стартаваў 3 верасня ля сцен Брэсцкай крэпасці. Ён ініцыяваны РГА «Патрыёты Беларусі» і прымеркаваны да Дня народнага адзінства, які наша краіна будзе адзначаць 17 верасня.

У планах арганізатараў — наведаць 118 раённых цэнтраў і паказаць, што беларусы выступаюць за мір і стабільнасць, а сімвалам адзінства з’яўляецца зерне ўраджаю-2021. Мяшочак з ім перадаюць актывістам патрыятычнага марафону. Яны даставяць яго ў сталіцу нашай краіны, дзе аб’яднаюць збожжа з усіх рэгіёнаў і спякуць адзін вялікі каравай. Ён будзе сімвалізаваць еднасць беларусаў.

7 верасня ўдзельнікаў аўтапрабегу ўрачыста сустракала Пастаўшчына — кіраўніцтва раёна, ідэалагічны актыў, прадстаўнікі  грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, ваеннаслужачыя і гараджане. Урачысты мітынг адбыўся ў скверы на плошчы Леніна, ля брацкай магілы савецкім воінам, загінулым пры вызваленні Пастаў. Да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Ён падкрэсліў, што сіла нашага народа менавіта ў адзінстве. І гэта мерапрыемства напярэдадні новага дзяржаўнага свята яднае прадстаўнікоў розных пакаленняў, рэгіёнаў, якія хочуць жыць у моцнай, квітнеючай краіне.

У знак падзякі за гасцін­насць пастаўскай зямлі ўдзельнікі аўтапрабегу ўручылі Станіславу Чымбургу прыгожы сувенір з абрысамі Сінявокай і надпісам «Нас усіх аб’ядноўвае родная зямля».

Кульмінацыяй сустрэчы стала цырымонія перадачы імяннога мяшочка са збожжам новага ўраджаю. Гонар выканаць гэту місію быў аказаны дырэктару ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыю Шымчыку, які не па чутках ведае, колькі сіл і старання трэба прыкласці, каб у беларусаў быў на стале хлеб і да хлеба. Зерневыя і зернебабовыя ў гаспадарцы сёлета займалі 2 650 гектараў. З кожнага атрымана ў сярэднім 36,7 цэнтнера, намалочана амаль 10 000 тон збожжа. Юрый Францішкавіч падзякаваў «Патрыётам Беларусі» за іх ініцыятыву, уклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, памяць пра мінулае і клопат пра будучыню краіны, пажадаў здароўя і поспехаў.

Кіраўнік РГА «Патрыёты Беларусі» Сяргей Рачкоўскі, яго намеснікі Ганна Харута і Мікалай Зарубіцкі ў сваю чаргу выказалі захапленне ўтульнымі старажытнымі Паставамі, гасціннасцю жыхароў горада. Затым гаспадары і госці ўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў на брацкіх магілах на плошчы Леніна і па вул. Чырвонаармейскай. Пасля гэтага аўтамабілі ўдзельнікаў марафону з чырвона-зялёнымі флагамі пакінулі наш горад. Каб выказаць сваю грамадзянска-патрыятычную пазіцыю, да іх далучыліся дзясяткі аўтамабіляў пастаўчан. Агульнай калонай яны праехалі ў бок граніцы з Докшыцкім раёнам. На Віцебшчыне эстафету «Сімвал адзінства» апошнім прымаў г. п. Копысь Оршанскага раёна.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.