Гінько Лілія Геронцьеўна — выконваючая абавязкі старшыні Курапольскага сельвыканкама

Местная власть

Нарадзілася ў вёсцы Чарэмушнікі Курапольскага сельсавета. Закончыла Магілёўскі дзяржаўны педінстытут і Акадэмію паслядыпломнай адукацыі. З 1994 года да верасня 2021-га працавала ў Андронаўскай яслі-сад—базавай школе, у тым ліку 24 апошнія гады — дырэктарам.

Распараджэннем старшыні райвыканкама з 1 верасня 2021 года назначана выконваючай абавязкі старшыні Курапольскага сельвыканкама.

Калі адну палову жыхароў і тэрыторыі сельсавета — андронаўскую — ведаю добра, то з другой знаёмлюся зараз. Работа для мяне новая, прыходзіцца вывучаць многія нарматыўныя дакументы. Але разумею, што галоўнае — гэта стасункі з людзьмі. Праблемы вяскоўцаў разумею і па меры магчымасці пастараюся дапамагаць у іх вырашэнні. Абавязкова буду абапірацца на дэпутатаў, старэйшын вёсак, падтрымліваць кожную ініцыятыву.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.