Год народного единства станет основной темой Дня белорусской письменности в Копыле

Общество

Год народнага адзінства стане асноўнай тэмай Дня беларускага пісьменства, які будзе адзначацца 4–5 верасня ў Капылі.

Яна стане неад’емнай часткай свята як на ўзроўні твораў, кніг, так і прэзентацыйных праектаў. У адпаведнасці з тэмай у сталіцы свята — Капылі — будзе аформлена цэнтральная пляцоўка ­«Адзінства». Міністэрства інфармацыі сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем падрыхтавалі выставу газет і часопісаў пад назвай «17 верасня — Дзень народнага адзінства». На ёй, акрамя ўнікальных газет, што выдаваліся на тэрыторыі Беларусі з 1921 па 1939 год, будуць паказаны і артэфакты, звязаныя з уз’яднаннем беларускага народа. Напрыклад, плашч і кабура Сяргея Прытыцкага, які падпісваў у Маскве дакументы па ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР.

Традыцыйна свята пачнецца з Рэспубліканскай навукова-­асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў», якая ладзіцца пры падтрымцы Беларускай праваслаўнай царквы. Экспедыцыя пачнецца 1 верасня ад Свята-Духава кафедральнага сабора ля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна, пройдзе праз Ганцавіцкі, Лунінецкі, Салігорскі, Слуцкі, Уздзенскі раёны і завершыцца ў Капылі.

Праграма свята насычаная. Запланавана шмат выстаў: гістарычнай кнігі, кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі, літаратуры для дзяцей і падлеткаў, выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і іншыя. Адбудуцца імпрэза Саюза пісьменнікаў Беларусі «Квітней, Радзіма, і яе народ», прэзентацыі і сустрэчы з літаратарамі. Будзе працаваць «Літаратурнае кафэ», сцэнічная пляцоўка «Роднае слова, родныя песні», АRТ-квартал «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына». Насычаную праграму падрыхтавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Несумненную цікавасць выклікаюць паэтычна-музычная кампазіцыя «Беларусь, мы з табою — адзіны!», ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Лаўскі бой», абласны фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі», выступленні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці.

Пералік мерапрыемстваў, запланаваных на свята, можна працягваць. Але адзначым галоўнае: як падкрэсліваюць арганізатары, усе яны будуць накіраваны на яднанне людзей словам.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.