Хоть яблоки не уродили, но поставские кооператоры активно их закупают у населения

Важное Общество

Хоць яблыкі не ўрадзілі

Але пастаўскія кааператары актыўна іх закупляюць.

Садавіна прымаецца як на прыёмным пункце ў райцэнтры, так і ў магазінах у Дунілавічах, Сакунах, Камаях.

Яблыкі здае Эдуард Высоцкі

— Мінулы год быў вельмі ўраджайным на яблыкі, таму і закупілі іх значна больш, чым на цяперашні час, — расказвала нарыхтоўшчык Святлана Міснік. — Але з пачатку сезона ўжо закупілі і адгрузілі Шаркаўшчынскаму кансерваваму заводу больш за 70 тон.

Першапачаткова кааператары выставілі закупачную цану 17 капеек за кілаграм, пасля паднялі яе да 22 капеек. Па такой і прымаюць у гэтыя дні. Я наведалася на нарыхтоўчы пункт, размешчаны па вуліцы Гагарына ў райцэнтры, пазаўчора а дзясятай гадзіне. Першы кліент ужо разгрузіў з аўтамабільнага прычэпа 12 мяшкоў з яблыкамі і атрымаў за здадзеную прадукцыю 80 рублёў. А вось і наступны. Ім аказаўся рабочы Пастаўскага мэблевага цэнтра Эдуард Высоцкі.

— Хоць яблыкаў сёлета не так і шмат, але не па-гаспадарску, каб яны гнілі пад дрэвамі або вывозіць на сметнік, — гаварыў. — Таму і здаю, каб пайшлі на карысць. Ды і кожны рубель лішнім у сямейным бюджэце не бывае.

Як расказала Святлана Міснік, штодзень яна прымае 3-4 тоны садавіны. Хтосьці здае яблыкаў на 10-15 рублёў, а асобныя і па 100-200 рублёў зарабляюць на гэтым.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.