Хранители золотого запаса: Юрий Вербилович, Дмитрий Косарев и Анатолий Кундро из ОАО «Камайский-агро»

Сельское хозяйство

Захавальнікі залатога запасу

Сёлета Юрый Вербіловіч, Дзмітрый Косараў і Анатолій Кундра з ААТ «Камайскі-агра» за перыяд жніва перапрацавалі 6 540 тон збожжа і выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва сярод аператараў зернесушыльных комплексаў.

На мінулым тыдні падзяка­ваць работнікам за старанную працу ў гаспадарку прыехаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч. Да віншаванняў далучылася прафсаюзны лідар сельгаспрадпрыемства Юлія Селівёрстава.

На зернесушыльным комплексе ў той дзень кіпела работа — сушылася насенне проса.

На перапрацоўку адпраўляем апошнія тоны, — гаварылі Юрый Вербіловіч і Дзмітрый Косараў. — Спраўляемся ўдвух. Анатолій Кундра ўжо рупіцца на іншым участку. Ён — электрык і наш настаўнік, вучыў нас усім тонкасцям работы на сушылцы. Гэта толькі на першы погляд здаецца, што нічога складанага няма: націснуў кнопку — і зерне сушыцца. А на самай справе нюансаў хапае. З гадамі набраліся вопыту і нават па гуку можам вызначыць, як працуе сушылка.

За змену праз комплекс праходзіць да 300 тон збожжа пры ўмове яго невысокай вільготнасці. Спачатку яно засыпаецца ў завальную яму, дзе ачышчаецца, і толькі пасля гэтага падаецца ў зернесушыльную шафу. У залежнасці ад культуры задаецца неабходны рэжым сушкі. Напрыклад, фуражнае зерне можна сушыць пры больш высокай тэмпературы, а тое, што пойдзе на сяўбу, — пры ніжэйшай, каб насенне не страціла сваёй якасці і пасля пасеву хутка абышло. Галоўная задача аператараў — адпра­віць ураджай на зернясклад у ідэальным стане.

Падрыхтавала Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.