«Юнчанка» приняла участие в «Яблычным фэсце» в Алашках

Культура

«Юнчанка» засвяцілася на фэсце

У ім прынялі ўдзел 40 калектываў з Віцебскай вобласці, у іх ліку і народны жаночы клуб «Юнчанка» Юнькаўскага СДК Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна.

Праграма мерапрыемства была насычанай і ўключала ў сябе аўтамотапрабег AppleMotoDrive, акцыю «Яблыня міру», конкурсы і прэзентацыі, а таксама святочны канцэрт. Гасцей і ўдзельнікаў арганізатары фэсту гасцінна сустракалі песнямі і святочнымі караваямі.

Юнчанкі на фэсце ў Алашках

Удзельніцы «Юнчанкі» выступілі ў трох намінацыях свята-конкурсу. У першай — «Знакамітыя людзі свайго раёна, горада, мясцовасці» — жанчыны распавялі пра ўраджэнку в. Верацеі Пастаўскага раёна, паэтку Аліну Легастаеву і яе творчасць. У гумарыстычнай вершаванай форме прайшла «Прэзентацыя Fashion-пудзіла», створанага ўмелымі рукамі «юнчанак». Ну а ў справе прадстаўлення страў клубаў нацыянальнай кухні на пляцоўцы «Яблычны фудкорт» нашым жанчынам амаль не было роўных. Звонкія прыпеўкі і водар яблычных пірагоў прываблівалі шматлікіх гледачоў. У гэтай намінацыі «Юнчанка» і атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені.

Прыгожае свята пакінула ў яго ўдзельнікаў шмат незабыўных уражанняў. Шчыра дзякую калектыву і жадаю новых творчых поспехаў!

Алёна Амбарцумян, кіраўнік народнага клуба «Юнчанка»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.