Юноши Поставщины будут призваны в октябре-ноябре на срочную, по контракту и службу в резерве

Общество

На тэрміновую, па кантракце і службу ў рэзерве будуць прызваны ў кастрычніку–лістападзе юнакі Пастаўшчыны, прыгодныя да выканання воінскага абавязку.

Перад адпраўкай у армію прызыўнік павінен прайсці медыцынскае асведчанне, дадатковае абследаванне і прызыўную камісію, — расказваў начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата Валерый Баравік. — На першых двух этапах урачы правяраюць здароўе маладога чалавека і вызначаюць, прыгодны ён да службы ці не. Пасля гэтага выклікаем юнакоў на прызыўную камісію, пасяджэнне якой адбу­дзецца сёння. На ім калегіяльна вынесем вердыкт аб прызыве, давядзём да ведама кожнага прызыўніка мяркуемае месца праходжання службы.

Пасяджэнне камісіі праводзілі намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, ваенны камісар раёна Мікалай Кулік, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па ідэалагічным і кадравым забеспячэнні Павел Свірбутовіч і загадчык раённай паліклінікі Міхаіл Петух. Хлопцы захо­дзілі па чарзе. Валерый Баравік прадстаўляў іх членам камісіі. Тыя задавалі пытанні, у прыватнасці цікавіліся настроем, адносінамі да ваеннай службы, планамі на будучыню. У кожнага прызыўніка яны свае. Адны не выключаюць у далейшым службы па кантракце, другія мараць прадоўжыць вучобу у вышэйшых навучальных установах, трэція рашуча настроены вярнуцца ў родныя мясціны і тут знайсці сваё прызванне.

Пастаўчане Аляксей Лабуць і Максім Іваноў сёлета закончылі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту, прыехалі па размеркаванні ў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу нашага горада. Абодва запэўнілі, што да тэрміновай службы гатовыя і ідуць на яе ахвотна.

А вось за вадзіцеля ААТ «Хацілы-агра» Антона Шаняўскага кіраўніцтва гаспадаркі і ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама хадайнічае перад прызыўной камісіяй аб накіраванні яго на службу ў рэзерве. Маці ў хлопца памерла, ён жыве з бацькам. Камісія палічыла мэтазгодным задаволіць просьбу.

Пастаўскі дзяржаўны каледж сёлета закончылі Віталій Кураш і Уладзіслаў Селязнёў. Паспелі папрацаваць у ААТ «Навасёлкі-Лучай». Ідуць служыць з аптымізмам. Пасля арміі Віталій марыць вярнуцца дадому. Тут яго будуць чакаць маці і дзве малодшыя сястры-школьніцы. А старэйшы брат пасля тэрміновай службы ўладкоўваецца на кантрактную ў пагранічныя войскі. Пра службу па кантракце задумваецца і Уладзіслаў Селязнёў.

Многіх прызыўнікоў Павел Свірбутовіч агітаваў пасля службы прыходзіць на работу ў аддзел унутраных спраў райвыканкама. Вяртацца на радзіму заахвочваў і Станіслаў Чымбург, пералічваючы перавагі: магчымасць прафесійнага росту, атрымання жылля.

На пасяджэнні разгледжаны 34 асабістыя справы прызыўнікоў. Да кожнага з іх члены камісіі падышлі ўважліва, улічылі ўсе абставіны.

Сёлета адпраўка будзе ажы­ццяўляцца ў два этапы: з 25 кастрычніка — у воінскія часці Міністэрства абароны краіны, з 5 лістапада — у органы пагранічнай службы, МУС, КДБ. Рады Узброеных Сіл і іншых воінскіх падраз­дзяленняў Беларусі папоўняць каля 50 юнакоў Пастаўшчыны.

Анна Анішкевіч.Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.