Как прошла республиканская акция «Единый день безопасности» в Поставском районе?

Безопасность

Сур’ёзна і праз гульню

У рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі», якая праводзілася ў нашай краіне з 1 па 10 верасня, было арганізавана шмат мерапрыемстваў для дарослых і дзяцей. У многіх з іх удзельнічалі работнікі Пастаўскага РАНС. Яны не толькі расчынілі свае дзверы для жадаючых трапіць да іх на экскурсію, але і самі адправіліся ў калектывы. У прыватнасці пабывалі ў некаторых навучальных установах.

 «Чаму б не навучыць чамусьці карыснаму гуляючы?»— падумалі ратаўнікі і завіталі з картай скарбаў на ўрок бяспекі да другакласнікаў СШ №3. Вучням школы госці прапанавалі ажыццявіць захапляльнае падарожжа ад Берага чорнай меткі да Пячоры скарбаў. Падчас яго дзеці набылі шмат ведаў і навыкаў, а кожны «пірат» Карабля бяспекі МНС атрымаў заслужаны прыз. Як аказалася, скарбам вострава 112 з’яўляюцца веды па пажарнай бяспецы. Здабываючы іх, школьнікі атрымалі таксама незабыўныя эмоцыі і зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.

Узяць на сябе адказнасць за чужыя жыцці ў надзвычайнай сітуацыі — ганаровая і нялёгкая задача, якая патрабуе ўвагі і хуткіх рашучых дзеянняў. З ёй паспяхова справіліся педагогі пастаўскай СШ №2, дзе быў адпрацаваны план эвакуацыі з будынка, у якім пачаўся ўмоўны пажар. Настаўнікі змаглі сарыентавацца і вывесці сваіх падапечных згодна з указаннем, а вучні даведаліся пра шлях выратавання ў выпадку рэальнай надзвычайнай сітуацыі. Пазней на месцы збору работнік РАНС падзякаваў настаўнікам за аператыўнасць дзеянняў і нагадаў вучням пра тое, што нельга хавацца ў час пажару, а таксама збягаць з месца пастраення. Не застаўся без увагі і мабільны дадатак «Дапамога побач».

Вучні СШ №4 мелі магчы­масць бліжэй пазнаёміцца з работай ратаўнікоў, пабываўшы на экскурсіі ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1. Прыйшоўшы ў падраздзяленне, яны ўбачылі быт РАНСаўцаў і аварыйна-выратавальнае абсталяванне, прымералі баявое адзенне пажарнага. Таксама ўсе жадаючыя маглі паспрабаваць падаць ваду са ствала ва ўмоўны ачаг пажару, паназіраць за тым, што адбываецца, прама з кабіны аўтацыстэрны. Гаспадары не прамінулі ў чарговы раз нагадаць гасцям пра правілы пажарнай бяспекі і асцярожнага абыходжання з агнём. Школьнікі вынеслі для сябе ўрок, што лепш папярэдзіць пажар, чым яго ліквідаваць.

Алена Шапавалава
Фота даслана РАНС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.