Мелец Святлана Валянцінаўна — старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета

Местная власть

Нарадзілася ў 1968 годзе ў вёсцы Мечыславава Савіцкага сельсавета. Закончыла Віцебскі дзяржаўны педінстытут. Працавала ў Мягунскай, Лукашоўскай базавых школах. З 2006 па 2013 год з’яўлялася дырэктарам лукашоўскай школы. Пасля закрыцця навучальнай установы да апошняга часу працавала кіраўніком спраў Навасёлкаўскага сельвыканкама і з’яўлялася дэпутатам сельскага Савета.

8 верасня 2021 года на сесіі Навасёлкаўскага сельскага Савета выбрана яго старшынёй.

Дзе нарадзілася, там і спатрэбілася. Усё маё жыццё, за выключэннем гадоў вучобы ў педінстытуце, прайшло ў вёсцы Цешалава. У Навасёлкаўскім сельвыканкаме я не навічок: 8 гадоў адпрацавала кіраўніком спраў. Таму людзей і работу ведаю і пастараюся справіцца з ёй. На тэрыторыі сельсавета размешчана моцнае сельгаспрадпрыемства — ААТ «Навасёлкі-Лучай». Спадзяюся на падтрымку яго кіраўніцтва, бо ў нас агульны інтарэс — клопат пра людзей. Буду знаходзіць узаемаразуменне з усімі абслуговымі службамі раёна.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.