На базе Поставского лесхоза прошла коллегия Витебского государственного производственного лесохозяйственного объединения

Общество

Пераймалі вопыт і дзяліліся ім

На базе Пастаўскага лясгаса прайшла калегія Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

У яе рабоце прынялі ўдзел генеральны дырэктар аб’яднання Юрый Заблоцкі, яго намеснікі па ідэалагічнай рабоце і эканоміцы Марыя Міхневіч і Марына Жынь, галоўны ляснічы і галоўны інжынер Аляксандр Іжмайловіч і Валянцін Лук’янец, начальнікі лясгасаў вобласці.

Пастаўскі лясгас па выніках работы за 7 месяцаў выканаў усе прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Работы па лесаразвядзенні і лесааднаўленні праведзены больш чым на 120 гектарах пры плане 80 га. За гэты перыяд ад вядзення лясной і паляўнічай дзейнасці на разліковы рахунак лясгаса паступіла 2 267 тысяч рублёў.

Удзельнікі абласной калегіі

На рубках прамежкавага карыстання нарыхтавана 33,6 тыс. м куб., у тым ліку на прарэджванні — 6,1 тыс. м куб. пры плане 5,3. На 272 гектарах праведзены рубкі догляду маладняку, на 29,7 га — санітарныя, на 567 га — агратэхнічны догляд. Для догляду лясных культур ёсць 3 сучасныя механізмы, выпрацоўка за месяц кожнага складае 45 га. Яшчэ 2 адзінкі такой тэхнікі будуць пастаўлены ў лясгас да 1 лістапада.

Спачатку госці агледзелі капі­тальна адрамантаваны будынак ляс­гаса, кабінеты, вытворчыя па­мя­шканні. Затым накіраваліся ў структурныя падраздзяленні лясгаса. Іх зацікавіла работа ляснога гадавальніка, які зай­мае 9,6 гектара, з іх пасяўное аддзяленне — 3,6 га. Тут вырошчваюць амаль 90 тысяч саджанцаў елкі першага года з закрытай каранёвай сістэмай і на палях дарошчвання — 55 тыс. штук — другога года. Летась вырашчана амаль 900 тыс. штук стандартнага пасадачнага матэрыялу, які выкарыстаны для ўласных патрэб і патрэб лясніцтваў. На 1 700 рублёў рэалізавана дэкаратыўнага пасадачнага матэрыялу. Інвестыцыі ў гадавальнік склалі 64,3 тыс. руб. пры плане 5 тыс.

Для правядзення лесакультурных работ якасным пасадачным матэрыялам лясгасам куплены рэфрыжаратарны кантэйнер. Праз электронны аўкцыён плануецца набыць цяпліцу з рампавым палівам. Сёлета на 10 гектарах закладзена лесанасенная плантацыя сасны другога года. Бягучае лесапаталагічнае абследаванне лясоў праведзена на 3 800 гектарах, біялагічныя меры барацьбы — на 80, хімапрацоўка супраць баршчавіку Сасноўскага — больш чым на 13 га.

Ад экспарту прадукцыі атрымана 1 млн 440 тыс. долараў, рост да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 117%.

Галоўны вораг лесу — пажар. Для барацьбы з ім у лясгасе ёсць 2 пажарна-хімічныя станцыі і 8 пунктаў з неабходнымі сродкамі і інвентаром для пажаратушэння. Устаноўлены 2 пажара-назіральныя вышкі і мачта з камерамі відэаназірання для выяўлення лясных узгаранняў. Укаранёна радыёсувязь. Абуладкавана 1 028 кіламетраў мінералізаваных палос, амаль на 3 000 га праведзены догляд мінпалос. Устаноўлена 14 камер фотафіксацыі, з дапамогай якіх выяўляюцца парушальнікі ляснога заканадаўства. У бягучым годзе на іх складзена 14 пратаколаў.

У Пастаўскім лясгасе не толькі вырошчваюць лес, але і нарыхтоўва­юць і перапрацоўваюць драўніну. Для гэтага набыты сучасныя харвестары і фарвардары. Цэх па вытворчасці піламатэрыялаў працуе кругласутачна ў 4 змены. Абъём вытворчасці ліставога піламатэрыялу сёлета вырас да 17,3% супраць 2,2% у 2020 годзе. Ад экспарту прадукцыі атрымана 1 440 тысяч долараў, рост да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 117%.

Інвестыцыі ў гадавальнік склалі 64,3 тыс. руб. пры плане 5 тыс.

У дрэваапрацоўчым цэху плануецца ўстаноўка лесасушыльнага комплексу. Цяпер ідзе рэканструкцыя пагрузачнай пляцоўкі з укладкай жалезабетонных пліт, рамонт рампы для загрузкі вагонаў, устаноўка назіральнай пляцоўкі, абсталяванай сістэмай бяспекі для навальшчыкаў-звальшчыкаў.

Абнаўляецца лесанарыхтоўчая тэхніка. З гэтай мэтай лясгас заключыў дагаворы з ААТ «Прам­агралізінг», ТАА «Лізінг-Рэсурс» і «ААБ «Лізінг». Будуць набыты 4 паўпрычэпы лесатранспартныя, 4 машыны ўніверсальныя лясныя (МУЛ-1221), 2 МАЗы-сартаментавозы з прычэпамі, 2 трактары «Беларус-1221», фарвардары, харвестары, такарна-вінтарэзны станок, мікрааўтобус «МАЗ».

Пасля агляду аб’ектаў Пастаўскага лясгаса ўдзельнікі калегіі сабраліся на падвядзенне вынікаў. Пра будаўніцтва лесагаспадарчых дарог расказаў галоўны ляснічы аб’яднання Аляксандр Іжмайловіч, а пра сацыяльна-эканамічнае развіццё лясгаса  — Марына Жынь.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.