На прошлой неделе Поставское ДРСУ-132 завершило ремонт автодороги к УЗ ОДРОЦ «Ветразь»

Важное Общество

Дапамог сенатар

На мінулым тыдні работнікі філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» завяршылі бягучы рамонт аўтамабільнай дарогі да абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Ветразь».

Гэта дарога актыўна эксплуатуецца як жыхарамі раёна, так і многімі арганізацыямі і прадпрыемствамі. Па ёй, у прыватнасці, ездзяць работнікі «Ветразя», ходзяць гружаныя драўнінай лесавозы. З-за даволі інтэнсіўнага руху і цяжкай тэхнікі на дарожным палатне з аэрадромных пліт хутка ўтвараліся выбоіны, і дарожнікам прыходзілася рэгулярна рабіць ямачны рамонт. На новае пакрыццё ў раённым бюджэце не было грошай.

Асаблівыя нязручнасці разбітая дарога дастаўляла «ветразеўцам», якім трэба штодзень дабірацца на работу. Таму, калі 1 чэрвеня рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў, кіраўніцтва ўстановы папрасіла яго дапамагчы вырашыць пытанне рамонту дарогі. Сенатар паабяцаў гэта зрабіць і сваё слова стрымаў. У верасні абласным выканаўчым камітэтам раёну былі выдзелены 182 тысячы рублёў.

Два тыдні назад на ўчастку працягласцю 1,7 кіламетра закіпела работа. Спачатку работнікі ДРБУ падгрунтавалі аснаванне дарогі бітумнай эмульсіяй, праліўшы яе ў некалькі слаёў, каб асфальт добра прыліп да старога пакрыцця. Затым прыступілі да ўкладкі самога асфальту. Таксама зрабілі новыя кюветы і водаадводы. Калі ў мінулы чацвер я завітала да іх, ішла адсыпка і ўшчыльненне абочын. Для гэтага з Шаркаўшчыны спецыяльна прывезлі абочынаўкладчык. За якасцю выканання работы сачыў старшы майстар Дзмітрый Смятанка, які з самага пачатку кантралюе рамонт дарогі.

Сёння плануем завяршыць умацаванне абочын, застанецца толькі нанесці разметку на асфальце. Стараемся ўсё ра­біць аператыўна, бо ўмешваюцца дажджы, якія замаруджваюць працэс. Ды і дарога людзям патрэбна. Самі часта ёю карыстаемся, — зазначыў ён.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.