Обеспечение надежного функционирования и комфорта – обязанность работников Поставского района газоснабжения УП «Глубокоегаз»

Общество

Забеспячэнне надзейнага функцыянавання і камфорту – абавязак работнікаў Пастаўскага раёна газазабеспячэння ВУ «Глыбокаегаз».

Газарэгулятарны пункт у раёне аб’язной дарогі насупраць лясгаса ўстаноўлены ў 2003 годзе. Праз 20 гадоў яго абсталяванне належыць мяняць. Пастаўскія газавікі не сталі ча­каць заканчэння тэрміну эксплуатацыі, а правялі рэканструкцыю пункта сёлета. Будаўнічыя работы выконвалі падрадныя арганізацыі. Газавікі займаліся заменай многіх дэталяў. Работы былі арганізаваны такім чынам, што падача газу спажыўцам не перапынялася. Кіраваў працэсам майстар Аляксандр Громаў. Прафесійна правялі рэканструкцыю пункта вадзіцелі Алег Смірноў і Уладзімір Гінько, электрагазазваршчык Эдмунд Гуменнік. Земляныя работы былі зонай адказнасці машыніста экскаватара Івана Церлюка. На кантролі трымаў гэты аб’ект і начальнік Пастаўскага раёна газазабеспячэння Мікалай Жданковіч. Мікалай Дзмітрыевіч — кіраўнік патрабавальны, таму можна з упэўненасцю сказаць, што ўсе аперацыі выконваюцца якасна.

Майстар Аляксандр Громаў з вадзіцелем Алегам Смірновым падчас рэканструкцыі газарэгулятарнага пункта

— Наша задача — забеспячэнне надзейнага і якаснага функцыянавання газатранспартнай сістэмы ў горадзе і раёне, — расказваў Дзмітрый Жданковіч. — Каб яна працавала без збояў і аварыйных сітуацый, згодна з графікам праводзім работы па тэхабслугоўванні абсталявання, падтрымліваем яго ў спраўным стане, а таксама займаемся прафілактычным і бягучым рамонтам газаправода, газарэгулятарных пунктаў, унутрыдамавога газавага абсталявання, заменай яго на новае, больш сучаснае. Работа непрыкметная для лю­дзей, але вельмі неабходная.

Калектыў Пастаўскага раёна газазабеспячэння выконвае ўвесь комплекс работ, звязаных з газіфікацыяй, газазабеспячэннем, дыягностыкай газавага абсталявання і кантролем якасці сістэм газазабеспячэння. Сістэмны падыход і прафесіяналізм спецыялістаў — залог паспяховай работы прадпрыемства. За калектывам замацаваны амаль 300 кіламетраў газаправода. Раз на 4 месяцы праводзіцца яго абход, абнаўляюцца таблічкі, слупкі, раз на год — кантрольна-прыборнае абслугоўванне. Газавыя пліты тэхабслугоўванне прахо­дзяць раз на 10 гадоў. Летась яго правялі ў 1 500 кватэрах шматпавярховак. На сёлетні год было запланавана абслужыць газавыя пліты больш чым у 300 дамах, засталося пабываць у 50-ці.

Газавымі катламі ў раёне карыстаюцца 3 340 гаспадароў, 1 172 з іх абслугоўвае Пастаўскі раён газазабеспячэння. З пачатку года правялі тэхабслугоўванне 600 катлоў і амаль 200 воданагравальнікаў. Газавыя прыборы, якія эксплуатуюцца больш за 20 гадоў, належаць замене. За 8 месяцаў пастаўскія газавікі прадыягнаставалі 400 пліт, 340 памянялі. Асноўны аб’ём работ выконваюць Часлаў Раманоўскі і Сяргей Александровіч. Ёсць і спажыўцы газу ў балонах. Але з кожным годам іх становіцца менш, бо скарачаецца колькасць насельніцтва ў сельскай мясцовасці. У горадзе і аграгарадках многія пераходзяць на прыродны газ, электрапліты.

Сярод тых, хто вызначаецца прафесіяналізмам, адказнасцю, Мікалай Жданковіч адзначыў вадзіцеляў Мікалая Лебухава, Паўла Марціновіча, Уладзіміра Гінько, галоўнага інжынера Яўгенія Кашыцкага. Фотаздымак першага занесены на Дошку гонару УП «Віцебскаблгаз», іншыя ўзнагароджаны Ганаровай граматай ці падзякай УП «Віцебскаблгаз». Граматы і падзякі ВУ «Глыбокаегаз» напярэдадні свята атрымалі машыніст экскаватара Іван Цярлюк, вадзіцелі Ігар Скараход, Андрэй Клянтак, Іван Якімовіч, слесары Сяргей Хаменка, Уладзімір Ардынскі.

НачальнікПастаўскага раёна газазабеспячэння не прамінуў адзначыць, што калектыў пастаянна адчувае падтрымку з боку кіраўніцтва УП «Віцебскаблгаз», асабіста яго генеральнага дырэктара Пятра Шэршня.

Акрамя асноўных работ па забеспячэнні насельніцтва газам, работнікі Пастаўскага раёна газазабеспячэння правялі рамонт некаторых кабінетаў, вытворчых памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі ля ўстановы. Увагу прыцягваюць пярэстыя яркія клумбы каля адміністрацыйнага будынка. Нават стаянку для веласіпедаў аздобілі кветкамі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.