Почему некоторые люди прощаются с жизнью по собственной воле и как предупредить трагедии?

Общество

Жыццё даражэйшае за ўсе скарбы

Але чаму асобныя людзі развітваюцца з ім па ўласнай волі і як папярэдзіць трагедыі?

У гэтым пытанні разбіраліся ўдзельнікі круглага стала, які адбыўся на мінулым тыдні ў райвыканкаме. Якраз напярэдадні яго наПастаўшчыне здарыўся чарговы суіцыд — звёў рахункі з жыццём 37-гадовы жыхар вёскі Белае Варапаеўскага сельсавета. А ўсяго ў раёне з пачатку года налажылі на сябе рукі 11 чалавек, з іх — 6 мужчын і 5 жанчын (за 2020 год адбылося 9 суіцыдаў). Акрамя таго, зафіксавана 30 суіцыдальных спроб і 14 выказванняў пра такі намер.

Гэтыя лічбы агучыў намеснік старшыні райвыканкамаСта­ніслаў Чымбург і запрасіў прысутных да сур’ёзнай размовы. Аўдыторыю складалі прадстаўнікі адукацыі, медыцыны, праваахоўных органаў, сацыяльнай службы, працоўных калектываў, духавенства. Як сведчыць статыстыка, большасць самагубстваў здзейснена людзьмі, якія знаходзіліся ў нецвярозым стане. Таму ўрач-нарколаг Жанна Папова і намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі АУС райвыканкама Аляксандр Мя­дзелка акцэнтавалі ўвагу на праблеме злоўжывання алкаголем. Цяжка вяртаць людзей да цвярозасці, калі яны самі не жадаюць таго, не маюць мэты ў жыцці. Але рабіць гэта трэба.

Урачу-эпідэміёлагу райЦГЭ Людміле Сафронавай па службовых абавязках даводзіцца кантактаваць з ВІЧ-інфіцыраванымі грамадзянамі. «Калі чалавек даведваецца пра свой дыягназ, яго апаноўвае жах. Думае: «Што са мной будзе?! Я, напэўна, памру», — гаварыла спецыяліст. — І некаторыя паміраюць у маладым узросце, бо страчваюць інтарэс да жыцця, не выконваюць назначэнняў медыкаў. Захваральнасць на ВІЧ-інфекцыю ў раёне вышэйшая за сярэднеабласную. Такі дыягназ маюць 60 чалавек. Але гэта не прысуд. Пры правільным лячэнні можна пражыць дзясяткі гадоў».

Прыбавіў стрэсу людзям і каранавірус. Крыху адхіліўшыся ад тэмы круглага стала, медыкі засяродзілі ўвагу на тым, што нельга ігнараваць вакцынацыю. Толькі дзякуючы прышчэпкам можна справіцца з небяспечным вірусам. А кавідная статыстыка на цяперашні час трывожная. Хтосьці з прысутных пацікавіўся, ці праўда, што мяняецца псіхіка ў тых, хто перахварэў на каранавірус, ці не падштурхоўвае ён да суіцыдаў. Як запэўніў намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Міхаіл Рабіза, аднаўленне пасля хваробы праходзіць цяжка, але людзі, якія моцна хварэлі, пераацэньваюць каштоўнасці і яшчэ больш даражаць жыццём.

Многае ў грамадстве зале­жыць ад сям’і і школы. Пра гэта гаварылі галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Марына Танона і дырэктар Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна Наталля Селіванава. Дзіцячы свет крохкі. Трэба пастаянна звяртаць увагу на паводзіны дзяцей, адчуваць іх настрой, ведаць патрэбы. На жаль, ёсць у раёне і нядобранадзейныя сем’і, не ўсе бацькі належным чынам клапоцяцца пра дзяцей. У такіх выпадках гэту ролю бярэ на сябе дзяржава. Важна своечасова выяўляць нядобранадзейныя сем’і, аб’ядноўваць намаганні грамадскасці на выпраўленне становішча ў іх. А ў цэлым педагогам і бацькам — працаваць у цесным кантакце, знаходзіць узаемаразуменне, выхоўваць дзяцей на ўласным прыкладзе.

«Жыццё пражыць — не поле перайсці» — сцвярджае народная прымаўка. І гэта сапраўды так. Наўрад ці бывае ў каго яно бязвоблачным. Наадварот, большасці людзей даводзіцца пераадольваць нямала цяжкасцей. Безадказнае каханне, адзінота, нелады ў сям’і, фінансавыя праблемы, несправядлівыя адносіны на рабоце, канфлікты, дэпрэсія, знясільваючая хвароба, ды і шмат іншага, выпрабоўваюць чалавека на яго жыццёвым шляху. І многія апынаюцца на мяжы. Як утрымацца і не зрабіць ракавога кроку? Тут варта прыслухацца да слоў святароў: айца Валерыя і ксяндза Аляксандра, якія ўдзельнічалі ў пасяджэнні круглага стала. Суіцыд — самы цяжкі грэх, і самагубца абавязкова панясе за яго пакаранне ў іншым жыцці. Калі чалавек веруючы, то ніколі не возьме на сваю душу такі грэх, таму што душа не памірае, яна жыве вечна і вечна будзе пакутаваць. А калі да каго прыходзіць такая страшная думка, паспяшайцеся на споведзь, пакайцеся, выслухайце парады святара.

Ад нашых сумесных дзеянняў залежыць многае, — падсумаваў размову Станіслаў Чымбург. — Трэба праяўляць больш ініцыятывы, шукаць новыя падыходы, ба­чыць праблемы лю­дзей і дапамагаць у іх вырашэнні. Жыццё кожнага чалавека — гэта каштоўнасць. Будзем рабіць усё магчымае, каб яно не абарвалася.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.