Поставчанин увидел необычного паука недалеко от своего дома в 6-м городке

Природа

Паласаты  драпежнік

Вось такога павука сёлета недалёка ад свайго дома ў 6-м гарадку ўбачыў пастаўчанін. Незвычайная, яркая афарбоўка павука падштурхула пашукаць інфармацыю пра яго ў інтэрнэце. Да таго ж жыхару райцэнтра, па яго словах, ніколі раней не даводзілася бачыць у нашай мясцовасці штосьці падобнае.

Аказалася, што гэта павук-аса. Сваю назву ён атрымаў з-за характэрнага спіннога малюнка брушка — чорныя папярочныя палосы на ярка-жоўтым фоне, як у асы. Дарэчы, такую афарбоўку маюць толькі самкі, самцы звычайна шэрага або чорнага колеру і драбнейшыя за самак. Гэта даволі буйныя па памерах насякомыя, даўжыня іх цела вагаецца ад 1-1,5 да 5 сантыметраў.

Навуковая назва насякомага — аргіопа Бруніха. Прадстаўнікі гэтага віду выбіраюць мяккі, цёплы клімат, дрэнна пераносяць празмерную вільгаць і холад. Гэтым і тлумачыцца выбар месцаў іх знаходжання: Афрыка, Азія, Інданезія, Карэя, Кітай… Што да Беларусі, то водзяцца гэтыя павукі ў паўднёвых рэгіёнах краіны.

А як тады патлумачыць з’яўленне аргіопы ў нас? Напэўна, уся справа ў змене клімату: усё часцей мы чуем  пра глабальнае пацяпленне. Так яно або не, але, адназначна, клімат мяняецца. І доказ таму — небывалая для нашай краіны гарачыня, якая стаяла летам. Павук-аса вельмі любіць папесціцца на сонейку. Ён камфортна сябе адчувае на адкрытых лужках, лясных палянах, абочынах дарог.

Аргіопа Бруніха лічыцца ядавітым насякомым, але для чалавека небяспекі не ўяўляе.

Наталія Сямёнава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.