Поздравляем с Днем народного единства!

Местная власть

Паважаныя пастаўчане!
Дарагія землякі!

Віншуем вас з дзяржаўным святам — Днём народнага адзінства!

Гэты дзень не толькі адсылае нас да падзей 17 верасня 1939 года, калі адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй. Як і аб’яўлены ў краіне Год народнага адзінства, ён закліканы садзейнічаць кансалідацыі беларускага грамадства.

Важна памятаць, што Радзіма ў нас адна. І дом — агульны. Таму кожны павінен зрабіць усё магчымае для далейшага развіцця краіны. Трэба цаніць сваю гісторыю, традыцыі і той нацыянальны фундамент, які стагоддзямі ўмацоўваўся ў барацьбе нашых продкаў за адзінства і дзяржаўную незалежнасць.

Упэўненыя ў мудрасці беларусаў і шчыра спадзяёмся на тое, што разважлівасць і памяркоўнасць па-ранейшаму будуць вызначальнымі рысамі нашага нацыянальнага характару. Жадаем кожнаму жыхару раёна моцнага здароўя, міру і згоды ў сем’ях, шчасця і матэрыяльнага дабрабыту!

Сяргей Чэпік,старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто,старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.