Представители регионального центра правовой информации Витебской области поделились правовыми знаниями с поставчанами

Общество

Каб лепш ведаць права

17 верасня Паставы наведалі прадстаўнікі рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці, які з’яўляецца філіялам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У нашым горадзе госці правялі шэраг мерапрыемстваў для розных катэгорый насельніцтва.

Дырэктар рэгіянальнага цэнтра Ларыса Дорагава прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, дзе былі закрануты пытанні выканання ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы прававой інфарматызацыі арганізацыямі Пастаўскага раёна. Тым часам спецыялісты ўстановы Юлія Дзярко і Дзмітрый Кучарэнка адправіліся ў Пастаўскую гімназію. Тут яны спачатку сустрэліся з 5-класнікамі, а потым правялі навучальны семінар для работнікаў адукацыі і культуры.

Дзмітрый Кучарэнка расказвае ўдзельнікам семінара пра дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы

Навучэнцам госці з Віцебска расказалі пра дзіцячы прававы сайт, створаны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта краіны. Яны пастараліся ў даступнай форме данесці да маленькіх беларусаў важнасць права ў жыцці кожнага чалавека, пазнаёміць іх з асноўнымі юрыдычнымі тэрмінамі. З гэтай мэтай правялі інтэрактыўную віктарыну для гімназістаў, удзельнікі якой атрымалі невялікія сувеніры на памяць.

Запрошаных на семінар работнікаў адукацыі і культуры, сярод якіх былі пераважна кіраўнікі гэтых устаноў, спецыялісты цэнтра вучылі працаваць з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі. Яны распавялі слухачам пра дзяржаўную сістэму прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь і інфармацыйна-прававыя рэсурсы, якія існуюць і могуць спатрэбіцца ў рабоце. Прадэманстравалі, як іх знайсці з дапамогай інфармацыйна-пошукавых сістэм «Эталон» і «Эталон-анлайн».

Мерапрыемства было карысным для ўдзельнікаў. Яны пачэрпнулі шмат інфармацыі для сябе, змаглі задаць хвалюючыя пытанні і атрымаць адказы на іх. Таксама даведаліся, што Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі з’яўляецца выдаўцом розных нарматыўна-прававых актаў, такіх як Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, разнастайныя правілы і кодэксы. Усе іх можна набыць па льготнай цане ў прадстаўнікоў віцебскага рэгіянальнага цэнтра, якія пакінулі для сувязі свае кантактныя тэлефоны і адрас электроннай пошты.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.