Приглашаем в Шумилино! Участие в «Дожинках-2021» примут и поставчане

Важное Общество

Збірайцеся  ў  Шуміліна!

Яго арганізатары прапануюць жыхарам вобласці запланаваць сабе тур выхаднога дня і пабываць на свяце. А яно абяцае быць насычаным і цікавым.

Удзел у «Дажынках» прымуць і прадстаўнікі Пастаўшчыны. Фарміруецца афіцыйная дэлегацыя, у склад якой увойдуць кіраўніцтва раёна, найлепшыя спецыялісты аграпрамысловага комплексу, камбайнеры, вадзіцелі, механізатары. Суправаджаць калону пастаўчан будзе ансамбль барабаншчыц.

Работнікі Дунілавіцкага сельскага Дома культуры рыхтуюць забаўляльную праграму і будуць абараняць гонар раёна ў абласным конкурсе культработнікаў. З канцэртнымі нумарамі на «Дажынках» выступяць больш за 70 творчых клектываў вобласці. На адной са сцэнічных пляцовак будуць гаспадарыць самадзейныя артысты Варапаеўскага гарпасялковага Дома культуры. Майстры Дома рамёстваў пад кіраўніцтвам яго дырэктара Таццяны Петух шчыруюць над вырабам дажыначнага снапа для традыцыйнага конкурсу снапоў. Кандытары Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства спякуць святочны каравай.

У Шуміліне будзе арганізавана выстава рэтрааўтамабіляў і розных узораў сельскагаспадарчай тэхнікі, у тым ліку найсучаснейшай. Паказальныя выступленні прадэманструюць віцебскія дэсантнікі і прадстаўнікі падраздзяленняў Дзяржаўтаінспекцыі і МНС вобласці. Яны таксама правядуць квэсты для дзяцей і падлеткаў.

Падарожжа ў часе можна будзе здзейсніць, апынуўшыся на чыгуначнай станцыі. На прывакзальнай плошчы Шуміліна размесціцца выстава «Нас аб’ядноўваюць вехі і дарогі. Вакзалы памяці», прысвечаная 155-годдзю адкрыцця Рыга-Арлоўскай чыгункі Дынабург (Даўгаўпілс)—Віцебск, якая пралягла праз Шуміліна. Работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці нашага раёна таксама рыхтуюць гістарачыны матэрыял пра чыгунку на Пастаўшчыне.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.