С 27 сентября по 3 октября в Поставском районе пройдет неделя нулевого травматизма

Общество

Тыдзень нулявога траўматызму пройдзе ў раёне з 27 верасня па 3 кастрычніка.

Яго правядзенне стане дадатковым мерапрыемствам да пастаяннай работы па ахове працы і адным з эфектыўных спосабаў кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы. Мэта тыдня — забяспечыць бяспеку і здароўе людзей на рабочых месцах, не дапусціць ні аднаго выпадку вытворчага траўматызму.

Вялікая ўвага будзе звернута на кантроль за станам рабочых месцаў і бытавых памяшканняў, забяспечанасць работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, мыйнымі і абеззаражвальнымі сродкамі, навучанне бяспечным метадам і прыёмам выканання работ і на іншыя пытанні.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.