Сур’ёзная аварыя
Трэцяга верасня прыкладна ў 16 гадзін на 59-м кіламетры трасы Браслаў—Паставы—Мядзел каля вёскі Бірвіта, сутыкнуліся два аўтамабілі. У выніку аварыі Daewoo Matiz зляцеў у кювет і перавярнуўся. 57-гадовы вадзіцель, жыхар Відзаў, і яго 27-гадовая пасажырка атрымалі цяжкія траўмы і дастаўлены ў Пастаўскую цэнтральную райбальніцу. 27-гадовы вадзіцель Opel, жыхар Жодзіна, не пацярпеў.
Пажар са смяротным зыходам
Пятага верасня ў 2 гадзіны на пульт кіравання РАНС паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Андроны. Падраздзяленні аддзела неадкладна прыбылі да месца здарэння. Назіралася адкрытае гарэнне вагончыка, размешчанага побач з майстэрнямі ААТ “Кураполле-агра”, аўтамабіля “Opel-Аstra” і часткова даху майстэрняў. Падчас тушэння агню ў вагончыку выяўлены труп мужчыны 1963 года нараджэння. Па факце пажару праводзіцца праверка, устанаўліваецца прычына.
Анна Анішкевіч